Нясвіжскія навіны
Адрас рэдакцыi: 222603, г.Нясвiж, вул.Савецкая, 4.
E-mail:
info@nesvish.datacenter.by
reklama@nesvish.datacenter.by (для рекламодателей)
Тэлефоны:
галоўнага рэдактара – 8-(01770) – 5-12-65,
намесніка галоўнага рэдактара, бухгалтэрыi – 8-(01770)- 5-17-67,
сакратарыята – 5-10-68,
аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем – 8- (01770)- 5-13-03,
аддзела рэкламы, аддзела па рабоце з органамі дзяржаўнага кіравання, рэдактара інтэрнэт-рэсурсаў – 8-(01770)- 5-12-64 ,
аддзела дызайну – 8-(01770)-5-11-28,
раённага радыё – 8-(01770)- 5-13-03.
Рэгiстрацыйны нумар 970. Iндэкс 64053. Аб’ём 4 друкаван. арк. Друк афсетны.
Газета выходзiць у сераду i суботу. Тыраж на 01.05.2022 4010(суббота), 3715(среда).
Кошт – па дамоўленасці.
Выпісаць “Нясвіжскія навіны” можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, у рэдакцыі, праз наш сайт, а таксама дома (для жыхароў г.Нясвіжа, якія маюць праблемы са здароўем, а таксама састарэлыя), папярэдне патэлефанаваўшы па нумары 5-13-03 !
ГУ “Редакция газеты “Нясвіжскія навіны”.
ЦБУ № 526 в г. Несвиж Региональной дирекции по Минской области ОАО “Белагропромбанк”, БИК ВАРВВY2Х
Р/с BY66BAPB30152930800100000000.
УНН 600031664.
В январе 2018 г. был выполнен редизайн сайта. Новый сайт отличается визуализацией, адаптирован для мобильных устройств и соответствует всем современным стандартам интернет-журналистики.
Гісторыя Нясвіжскай раённай газеты пачынаецца ў верасні 1939 года, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Тады яна выходзіла ў свет пад назвай “Чырвоны сцяг”. Першым рэдактарам “раёнкі” быў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч. Ён прабыў на гэтай пасадзе нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Дарэчы, на працягу гістарычнага шляху газеце шанцавала на кіраўнікоў. Усе яны былі добрымі спецыялістамі і разумелі сваю работу. Пад іх кіраўніцтвам выданне набыло змястоўны характар, своеасаблівыя рысы.
Вялікая Айчынная вайна спыніла выпуск “Чырвонага сцяга”. Аднавіўся ён толькі 1 студзеня 1945 года. Работнікі газеты пастаянна збіралі інфармацыю аб жыцці раёна, аб галоўных накірунках работы прадпрыемстваў. Асноўная ўвага надавалася простым людзям, мужнасці, з якой яны пераадольвалі цяжкасці таго часу. Але “Чырвоны сцяг” не толькі адлюстроўваў змены, якія адбываліся навокал, але і мяняўся сам. З 1 лютага 1954 года аб’ём “раёнкі” павялічыўся ўдвая – да 1 друкаванага ліста, вырас тыраж – з 1000 да 2000 экземпляраў. Журналісты імкнуліся праўдзіва і аб’ектыўна адлюстроўваць усе поспехі і недахопы. З’явіліся новыя рубрыкі “Школа перадавога вопыту”, “Перадавыя людзі раёна”, “Правяраем выкананне ўзятых абавязацельстваў”, аддзел сатыры і гумару “На вастрыі пяра”.
1 мая 1962 года выйшаў першы нумар “Чырвонага сцяга” – газеты Мінскага абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў рабочых пры Нясвіжскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні. Нясвіжская райгазета аб’ядналася з Клецкай і Капыльскай. На старонках новага выдання знайшлі адлюстраванне справы работнікаў трох раёнаў. У 1968 і 1989 гадах за арганізацыю массавай работы калектыў атрымаў прэмію імя М.І. Ульянавай. А у 1969-м газету ўзнагародзілі Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У другой палове стагоддзя на старонках раёнкі з’явілася больш аналітычных матэрыялаў пад рубрыкамі “Роздум над фактам”, “Расследаванне НС” і г.д.
У 1989 годзе рэдакцыя перайшла на тыпатайперны набор. Так быў пакладзены пачатак камп’ютарнаму набору і вёрстцы. Праз восем гадоў выйшаў першы нумар газеты, набраны і звярстаны на камп’ютарным настольна-выдавецкім комплексе рэдакцыі. З’яўляюцца новыя задумкі, праекты. У матэрыялах вялікая ўвага стала надавацца адраджэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Рэгулярна друкуюцца тэматычныя старонкі.
4 верасня 2002 года газета прыйшла да чытачоў у двухкаляровым паліграфічным выкананні з новай назвай – “Нясвіжскія навіны”. Убачылі свет рубрыкі “Субботнее интервью”, “АПК: на шляху рэфармавання” і іншыя. Павялічыўся аб’ём газеты. Зараз у сераду раёнка выходзіць на чатырох, у пятніцу – на 16 і больш палосах.
“Нясвіжскія навіны” падтрымліваюць сувязь з чытачамі, адказваюць на іх пытанні, дапамагаюць вырашаць праблемы, праводзяць разнастайныя конкурсы і акцыі. Калектыў рэдакцыі рэгулярна прымае ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, неаднойчы выходзіў прызёрам, аб чым сведчаць дыпломы і граматы. Так, у 2010г. “НН” сталі пераможцам рэспубліканскага конкурса «Залатая літара» ў намінацыі «За лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
Газета неаднаразова адзначалася дыпломамі, граматамі, падзякамі і ў разнастайных творчых конкурсах. За апошнія 5 гадоў капілка рэдакцыі попоўнілася 20 узнагародамі. Ў 2011 годзе «НН» атрымалі 3-е месца ў абласным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі. В 2012-м занялі ў ім 2-е месца.
Несвижская ратуша
Tiseer 26.07.2024 19:57Несвижский замок
Lumaia 26.07.2024 19:55Бармен КАФЕ «НЕСВИЖ»
Светлана 03.03.2023 14:33