16+
28 мая
...
доллар евро рубль РФ
Несвиж
Праздник !!!

Абнаўляецца “былая пажарка”

08.09.2022 14:24
150
0
Автор
Неаніла ЛЮБАНЕЦ
Абнаўляецца “былая пажарка”

У апошні час асабліва прыкметна, як квітнее Нясвіж. Свой новы выгляд набываюць як сучасныя, так і гістарычныя пабудовы. Так, жыхары горада з цікавасцю назіраюць за абнаўленнем будынка “былой пажаркі” — пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Нясвіж. Што ж па выніку адкрыецца на гэтым месцы — дакладна невядома. Планы могуць мяняцца — бо час уносіць свае карэктывы. Цяпер самае галоўнае для новых уладальнікаў будынка — правесці капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Па тэрмінах будаўніцтва здача аб’екта запланавана на 31 снежня 2024 года. Але існуе вялікая верагоднасць, што абнаўленне вобліку будзе завершана і раней. Прынамсі, выканаўцы работ будуць імкнуцца зрабіць сваю працу якасна і ў карацейшыя тэрміны.

Источник: nesvizh-news.by

Отзывы


Nesvizh.by

16+
Яндекс.Метрика