16+
06 декабря
...
прогноз на 5 дней
-3 oC небольшой снег
Несвиж
Готовимся к Новому Году

В Несвиже пройдт масштабный фестиваль "Нясвіжская фартэцыя"

ПРОБЛЕМА, ТРЕБУБЩАЯ ОСОБОГО ВНИМАНИЯ!!!  

reklama

Последние отзывы

Художественная галерея «Мара»

Rigaaldan 01.12.2024 19:48
Гуляя по городу нашли чудесное место! Советую вам его посетить! Много интересного можно увидеть....

Каплица Булгарина

Rigaaldan 01.12.2024 19:48
Очень красиво. Это не совсем обычный памятник, который связан с именем небезызвестного Фаддея Булгарина ......

Замковая башня

Rigaaldan 01.12.2024 19:47
Интересная постройка. Выделяется на фоне костела....

Солнечные часы

Rigaaldan 01.12.2024 19:46
Солнечные часы были частым украшением европейских парков, также они выполняли важную функцию указания ......

Скульптура «Чёрная Панна»

Rigaaldan 01.12.2024 19:45
Очень красивый парк, только добраться пешком до черной дамы немного далековато, берите велосипед или ......

Несвижский замок

31 октября 2023
1186
11
г.Несвиж ул. Замковая 2
ПН-ВС 10:00-19:00
8 (01770) 2-06-02
 
 

Нясві́жскі пала́цава-па́ркавы ко́мплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку (да 1599 г.) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні[1]. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.

Нясвіжскі замак з'яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі[2]. Замак меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў[3].

У агульнай планіроўцы і пабудове Нясвіжскага замка прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, значна перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем. Пілястры, рэльефныя дэкарацыі, скульптурныя застаўкі надаюць фасаду пластычнасць, багатая ляпніна высокага франтона з гербам — шыкоўнасць і ўрачыстасць.

3 тыльнага боку цэнтральнага корпуса знаходзіцца двухпавярховая прыбудова з тэрасай і дзвюма вуглавымі вежамі, а ва ўсходняй васьміграннай вежы на другім паверсе — каплічка князя, перакрытая купалком з ляпнінай.

Вежа з аркай уезду ў замак вынесена наперад да моста і выканана ў выглядзе параднай брамы, характэрнай для беларускага дойлідства. Арка пераходзіць у тунэль са скляпеннямі, які праразае насыпны вал і выводзіць у двор насупраць цэнтральнага корпуса. Такі прыём стварае цікавую глыбінную перспектыву.

Вонкава палац выглядаў заўсёды вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў[4].

Сярэднявечны феадальны замак пасля некалькіх перабудоў ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль з вялікім адкрытым дваром, акружаным манументальнымі будынкамі. У ім пераплялося мноства розных стыляў, што сведчыць аб выкарыстанні мастацкіх дасягненняў розных гістарычных эпох[3]. Упрыгожаны стройнымі вежамі і вежкамі, комплекс набыў рамантычную прывабнасць, а вада ў сажалках і яркая зеляніна ландшафтнага парку завяршылі фарміраванне палацава-замкавага комплексу, аднаго з лепшых ва Усходняй Еўропе[5].

Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА з 2005 года.

Нясвіжскі палац мае вельмі рамантычны від — манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў…

У дарадзівілаўскую эпоху

Помнік Юрыю Нясвіжскаму ў Старым парку. Сучасная навука ставіць пад сумнеў дачыненне князя да Нясвіжа.

З XIX ст. пэўны час першай згадкай пра Нясвіж лічылі ўпамінанне пад 1223 годам князя Юрыя Нясвежскага (Юрья Несвежъского), аднаго з удзельнікаў бітвы на Калцы[2], забітага татарамі сярод іншых князёў, у т.л. «…Святаслава Шумьскаго, Мсціслава Чернеговського з сынам,…». Пры гэтым «Спісам рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст. гарады «Шумьскыи і Несвежьскыи» згадваюцца ў Уладзіміра-Суздальскай зямлі. Вядомы ў XIV—XVI ст. і князі Несвіцкія на Валыні, чыім родавым уладаннем напэўна быў Несвіч (цяпер у Луцкім раёне Валынскай вобл. Украіны), а нашчадкамі князі Збаражскія, ніяк з Нясвіжам не звязаныя.

Першая пэўная згадка Нясвіжа паходзіць з Літоўскай метрыкі, калі вялікі князь Казімір Ягелончык у 1445 годзе даў яго Мікалаю Няміравічу, ад гэтага надання захаваўся толькі паслушны ліст: «Ѡт великог(о) кн(я)зя Казимира королевича ко всим людемъ Несвижаномъ, [ш]то Клавко дѣржалъ. Дали есмо | Несвижь паноу Миколаю Немировичоу со всим, по тому ж, какъ Клавко дѣржалъ. И вы бы его были | послушни. Псан оу Меречи сентяб(ря) 17 день, индик(т) оу 9»[6][7]. У дакуменце Нясвіж не называецца ні замкам, ні горадам, ні дваром[8].

Наступная згадка Нясвіжа тычыцца падзей 1495—1505 гадоў, з яе зразумела, што ў канцы XV ст. «двор Нясвіж» належаў маршалку гападарскаму і намесніку бельскаму Солтану Аляксандравічу. 10 лістапада 1492 г. новаабраны вялікі князь літоўскі Аляксандр надае Нясвіж маршалку земскаму і троцкаму ваяводзе Пятру Янавічу Мантыгірдавічу. У 1502 годзе Нясвіж згадваецца ў Хроніцы Быхаўца ў сувязі з набегам крымскіх татараў: «Татарове ж пошли в загоны в землю и шедши воевали около Клецка и Несвижа и зажгли город Клецк…». Як цэнтр воласці Нясвіж выступае і ў грамаце 1509 годзе, якая паказвае, каго і куды кароль адправіў перапісваць землі.

Такім чынам, шэраг крыніц сярэдзіны XV — пачатку XVI ст. сведчыць, што Нясвіж тады ўжо існаваў, аднак быў не горадам, а «дваром», цэнтрам невялікай воласці[6].

Магчымае першапачатковае знаходжанне «двара Нясвіжа» на месцы гарадзішча Замкавішча за 3 км на ўсход ад сучаснага замка

Археалагічныя даследаванні на месцы сучаснага замка сведчаць, што замак і паселішча з’явіліся тут не раней за XVI ст. Знаходкі на тэрыторыі замка адносяцца да канца XVI — пачатку XIX ст., блізкія да матэрыялаў з раскопак Мірскага замка, які з 1568 года належаў Радзівілам[9]. На думку А. Мяцельскага, першапачатковы «двор Нясвіж» размяшчаўся на гарадзішчы правабярэжжа Ушы, паміж сучаснымі вёскамі СлаўкаваКачановічы і Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, за 3—4 км на ўсход ад сучаснага горада. Гарадзішча вядома пад мясцовымі назвамі Замкавішча і Багумілле. Функцыянаванне гарадзішча спынілася ў асноўным на мяжы XV—XVI ст.[10].

Уладальнік Нясвіжа канца XV ст. троцкі ваявода Пётр Янавіч Мантыгердавіч загінуў у 1494 годзе не пакінуўшы сыноў, яго вялікія ўладанні былі падзелены, Нясвіж адышоў да дачцэ Соф’і, якая была замужам са смаленскім ваяводам Станіславам Кішкам — такім чынам Нясвіж аказаўся сярод уладанняў Кішак.

У 1513 годзе князёўна Ганна з Кішак узяла шлюб з Янам Радзівілам (Барадатым), да якога перайшоў Нясвіж разам з замкам[2]. Гэтую дату Радзівілы лічаць афіцыйнай датай пачатку свайго валодання Нясвіжам, таму ў 1913 годзе яны ўрачыста адзначылі 400-гадовыя ўгодкі валодання горадам[11].

Драўляны замак

Лічыцца, што драўляны замак быў пабудаваны пры ўладальніках Кішках, перабудова замка прыпісваецца Мікалаю Радзівілу Чорнаму (згадваецца ў 1551 г.). Археалагічна замак ніколі не быў даследаваны і вядомы толькі дзякуючы гравюры Т. Макоўскага, дзе ён часткова праглядаецца ў ніжнім левым куце гравюры з выявай Нясвіжа і паказаны пад назвай «Domus capitanei» — «Дом старасты».

Размяшчаўся на ўзгорку на тэрыторыі сучаснага Старога парку[12]. Гэта ўзвышша, верагодна, першапачаткова знаходзілася пасярод балот і было добра абаронена з усіх бакоў, а з паўднёвага боку яно фактычна замыкала мыс, на якім пасля быў пабудаваны замак Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. Аб памерах гэтага ўзвышша можна меркаваць па плане Нясвіжа 1796, на якім гэта ўзвышша знаходзіцца на поўнач ад каменнага замка Мікалая Радзівіла Сіроткі, на гэтым узвышшы ў той час размяшчаліся стайні і карэтны двор Радзівілаў. Мяркуючы па плане, узвышша мела памеры каля 200х100 метраў і стаяла напачатку мыса паміж утвораным пазнейшым Дзікім возерам і багністай нізінай, размешчанай на паўночным захадзе ад замка. Узвышша яшчэ праглядаецца на плане горада 1796, але ўжо адсутнічае на плане горада 1810 года[13].

Domus capitanei на фрагменце гравюры Т. Макоўскага (глядач «стаіць» тварам на поўдзень)

Мяркуючы па фрагменце гравюры, замак меў чатырохвугольную форму з чатырма трох'яруснымі вежамі па кутах і ўязной брамай з паўночна-ўсходняга боку[14]. На гравюры выразна відаць два ўзроўні байніц, якія ўзвышаюцца над замкавымі сценамі, часткі веж.

Па сваёй планавай кампазіцыі замак уяўляў сабою тыповы замак-кастэль, характэрны для Заходняй Еўропы канца XV — першай паловы XVI ст. і меў найбліжэйшую планавую аналогію з Мірскім замкам[13]. На тэрыторыі замка знаходзіліся: каля паўднёва-заходняй сцяны стаяў двухпавярховы княжацкі палац з двума рызалітамі і ганкам з аднасхільным дахам паміж імі. Каля ўсходняй сцяны замкавага падворка быў двухпавярховы будынак, а ў цэнтры — базіліка. Уздоўж заходняй сцяны замка стаялі яшчэ некалькі аднапавярховых будынкаў[14].

Вялікі будынак з двума рызалітамі (княжацкі палац) быў павернуты ва ўнутраную частку замка. Зыходзячы з прапорцый, будынак быў трохпавярховы, як і вежы. Паміж рызалітамі размяшчаўся ўваход у будынак, аформлены ў выглядзе аднасхільна крытага ганка. Мяркуючы па афармленні франтонаў, гэты будынак быў цагляным, хоць не выключана, што аўтар мог проста нарысаваць замак, а насамрэч ён быў драўляным.

Бліжэй да цэнтра замка, перпендыкулярна будынку палаца, паказаны іншы вялікі будынак. Гэты будынак мае закруглены франтон, што дазваляе разглядаць яго як культавае збудаванне, пабудаванае ў стылі гатычнай базілікі. На процілеглым фасадзе гэтага будынка праглядаецца крыж. Хутчэй за ўсё, улічваючы рэлігійныя погляды Мікалая Радзівіла Чорнага і яго брата Яна, гэты будынак з'яўляецца кальвінісцкім зборам.

Каля паўднёва-ўсходняй сцяны замка паказаны яшчэ адзін вялікі шматпавярховы будынак, а ўздоўж паўночна-заходняй сцяны быў невялікі аднапавярховы будынак. Другі будынак, які стаяў уздоўж паўночна-заходняй сцяны, — значна большы. Цэнтр замка паказаны як тэрыторыя, засаджаная дрэвамі, — магчыма, тут знаходзіўся невялікі замкавы парк, што ў цэлым было даволі распаўсюджанай з'явай у замках Заходняй Еўропы.

Ролю замку як буйнога ваеннага цэнтра пацвярджае і вялікі спіс ваеннага рыштунку, які быў вывезены з Нясвіжскага замка ў 1569 у Чарнаўчыцы пад Брэстам. Як доўга функцыянаваў гэты замак, дакладна невядома, хутчэй за ўсё пасля пабудовы новага каменнага замка Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам, верагодна, яго пабудовы паступова прыйшлі ў заняпад[15]. У інвентары Нясвіжскага княства 162829 «Domus capitanei» ўжо не згадваецца, імаверна, к гэтаму часу яго будынкі былі разабраны[14].

Будаўніцтва мураванага замка

Заснавальнік замка М. К. Радзівіл Сіротка. 17 ст. Невядомы мастак.

Лічыцца, што першапачатковая распрацоўка праекта замка пачалася М. К. Радзівілам Сіроткам адразу ж пасля размеркавання былых уладанняў бацькі з братамі ў снежні 1577. На праектным плане палаца, знойдзеным у Кіеўскім архіве, напісана, што палац быў закладзены ў 1582, тады як на закладной дошцы, якая вісіць над уваходам у палац, надпіс паведамляе: «Мікалай Крыштоф Радзівіл, князь на Алыцы і ў Нясвіжы, граф у Шыдлаўцы, Міры і Крожах, князь Свяшчэннай Рымскай імперыі, іерусалімскі кавалер, пасля шматлікіх прац, якія ён вынес дзеля дзяржавы пры Жыгімонце Аўгусце, Генрыху і Стэфане, першых каралях, як у мірны час, так і на вайне, каб засведчыць сваю любоў роднаму дому падчас паломніцтва ў Святую зямлю, ажыццёўленага паводле зароку, сам будучы адсутным, заклаў першыя падмуркі гэтага замка, у год ад нараджэння Збавіцеля 1583, 7 мая». Таму, афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 7 мая 1583 года[16].

Няясна, што прымусіла нясвіжскага князя Мікалая Радзівіла Сіротку ў маі 1583 года пачаць будаўніцтва сучаснай крэпасці на месцы старога драўлянага замка. Прычынай гэтага мог быць пажар, а магчыма на рашэнне князя паўплывала еўрапейская фартыфікацыйная практыка. Вядома, што зіму 1581 г. Радзівіл правёў у Італіі, дзе мог на ўласныя вочы бачыць і належным чынам ацаніць узоры італьянскага ваеннага дойлідства[2]. Традыцыйна лічыцца, што новы замак было даручана пабудаваць італьянскаму архітэктару Джавані Бернардоні, вучню італьянскіх дойлідаў Джакама да Віньёла і Джакама Дэла Порта, які прымаў удзел у будаўніцтве славутай царквы Іль-Джэзу ў Рыме[17]. Вера ў здольнасці і талент архітэктара была настолькі вялікая, што Мікалай Радзівіл паехаўшы у вандроўку ў Палесціну, дазволіў весці будаўнічыя працы без сябе[2]. 16 красавіка 1583 г. князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ўступіў на карабель, які плыў у Святую зямлю. Падчас вандравання Мікалая Радзівіла Сіроткі па Святой зямлі ў Нясвіжы будаўніцтва бастыённага замка працягвалася, а пасля вяртання князя і адыходу яго ад грамадскага жыцця ў 1584, пачаўся найбольш актыўны перыяд будаўніцтва замка, які працягваўся да 1600 года.

Звычайна, знойдзены ў Кіеве альбом прыпісваюць манаху, архітэктару ордэна езуітаў Джавані Марыі Бернардоні, аднак лічыцца, што ён з'явіўся ў Нясвіжы толькі ў ліпені — жніўні 1586, у гэтым выпадку праект замка быў распрацаваны яшчэ да яго прыезду, а работы па яго ўзвядзенні ўжо ішлі поўным ходам. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, сапраўднага аўтара праекта Нясвіжскага замка трэба шукаць дзесьці ў Францыі. А на думку Т. Бернатовіча, праекціроўшчыкам Нясвіжскага замка быў адзін са значных інжынераў у блізкім асяроддзі караля Стэфана Баторыя, сярод якіх асаблівую ўвагу прыцягваюць постаці Рудальфіна (памёр у 1584) і яго памочніка Герцула Расінья, якія актыўна супрацоўнічалі з каралём. Тым не менш, дакладна вядома, што Бернардоні прыняў удзел у праектаванні ўнутранага аздаблення палаца, бо ў альбоме Бернардоні ёсць праекты камінаў для замка[18].

Першы замак Мікалая Радзівіла Сіроткі

Т. Макоўскі. Гравюра Нясвіжа і Нясвіжскага замка. Пачатак XVII ст. (глядач «стаіць» тварам на поўдзень, замак размешчаны ў ніжнім левым вугле гравюры)

У першапачатковым выглядзе замак адлюстраваны на гравюры Т. Макоўскага (пачатак XVII ст.)[1]. Нясвіжскі замак быў збудаваны на паўвостраве, на правым беразе ракі Ушы. Замак у плане меў чатырохвугольную форму, памерамі 170 х 120 м, быў акружаны гліняным валам з бастыёнамі па вуглах, сухім абарончым ровам, гласісам (умацаванай дарогай) па знешнім перыметры рова і равелінам перад уваходам на замкавы мост[19].

Замак быў акружаны шырокім ровам, які спачатку быў сухім, а пасля пачаў запаўняцца вадой. Узровень вады ў рове рэгуляваўся. Замак быў фактычна астраўным, з дзвюма воднымі межамі. Трапіць у замак з горада можна было толькі па доўгім драўляным мосце цераз возера. У выпадку небяспекі мост лёгка разбіраўся. Гэты мост дасягаў абарончага рова з перакінутым цераз яго пад'ёмным мостам[2]. Таксама перад уваходам на замкавы мост існаваў земляны рэдут, аддзелены ад астатняй тэрыторыі ровам шырынёй да 8 м і глыбінёй 2 м.

Роў вакол замка быў абмураваны з абодвух бакоў цаглянай сцяной вышынёй да 4 м і таўшчынёй да 2 м. Шырыня рова каля бастыёнаў дасягала 22 м. Вал узвышаўся над узроўнем баявой пляцоўкі на 7 м і меў шырыню каля падэшвы да 20 м. На яго можна было трапіць па пандусах, якія выводзілі з замкавага падворка на ўсходні, паўднёвы і заходні бастыёны. Ад паўночнага бастыёна вёў спецыяльны праход да будынка гараднічага. Пандус з замкавага двара каля ўязной брамы меў шырыню каля 3 м. Перад валам знаходзілася баявая пляцоўка шырынёй да 4,5 м, прыкрытая мураваным брустверам з байніцамі. Ніжэй знаходзіліся арэльёны паўкруглай формы дыяметрам да 4 м з байніцамі для гармат. Выхад на баявую пляцоўку перад валам ажыццяўляўся праз вароты ва ўязной браме і праз брамы каля ўсходняга бастыёна замка[19].

 

Отзывы

+1
Rigaaldan 01 декабря 2024
Очень понравился этот замок,столько всего интересного,всё ухоженное,экскурсовод рассказывает на высшем уровне:всё чётко,ясно,без запинок.
Приятно было слушать и смотреть.
Спасибо большое за экскурсию.
Цитировать | Сообщить модератору
+1
Amnase 30 ноября 2024
Очень красивое место. Были там поздней осенью, почти зимой. Но тем не менее уведенное очень понравилось. Рекомендую посетить не только сам замок, но и посмотреть окрестности.
Цитировать | Сообщить модератору
+1
Baschloele 30 ноября 2024
Должен сказать, что это бесподобное место. Рекомендую к посещению! Спасибо огромное экскурсирнному коллективу музея - всё на высшем профессиональном уровне...
Цитировать | Сообщить модератору
+1
Sonelxa 29 ноября 2024
Очень крутое место.
Приехать сюда с детьми одно удовольствие. Посмотреть живой замок 16 века, это сила.
Все ухожено, отреставрировано. Невероятно красивые парки вокруг.
Можно прокатиться на карете по парку. Экскурсия такая. После того как осмотрел несколько парков пешком, самое то.
Еще там есть гостиница в самом замке. Стандартные номера они в новом корпусе не так круто. А вот люксы находятся в самом замке. Там огонь. Невероятно высокие потолки, большая площадь, джакузи. Но 2 взрослых и 2 ребенка отлично провели время. Сказать что не дорого, наверное нет. За 2 ночи 1200-1300 бел руб. Но это того стоило. Дети в восторге. Экскурсия по замку тоже интересная и детям и взрослым.
Рекомендую! Если любите гулять, смотреть достопримечательности и от этого получать удовольствие.
Цитировать | Сообщить модератору
+1
Jozaus 29 ноября 2024
Красивый замок с богатой историй. Посещали в будний день, народу было мало. Билеты можно купить в кассе.
При замке большой парк. Можно взять на прокат веломобили и другие детские средства передвижения
Цитировать | Сообщить модератору
+1
Talimna 29 ноября 2024
Очень красивый замок. Окружён водой, живописное место для фотографий. Провели экскурсию по замку, гид хороший. В самом замке много комнат, обстановка богатая, соответствует своей эпохе. История замка и их жителей поразила. Если будете в замке, не скупитесь на экскурсовода, узнаете много интересных фактов. В общем красота и с наружу, и внутри замка.
Цитировать | Сообщить модератору
+2
Lian 29 ноября 2024
Музейный комплекс очень понравился, как с наружи так из внутри, очень сложное архитектурное строение было востановленно и отреставрированно практически из руин, много вложено сил и средств, всем советую посетить это место.
Цитировать | Сообщить модератору
+2
Iskary 29 ноября 2024
Очень красивый дворец и парк вокруг. Считаю обязательным к посещению и с экскурсией
Цитировать | Сообщить модератору
+2
Briolas 29 ноября 2024
Просто восхитительно. Отдельный респект экскурсоводу Наталье: без воды, факты, и знание вопроса. Но после экскурсии надо приехать ещё раз и самому вдумчиво пройти. И понять. Эти достижения-пот и кровь обычных людей. Которых называли холопами. Но благодаря и им было создано это чудо. Не Радзивилами, а народом. Не один из магнатов не работал над созданием этого совершенства. Они так. Мимоходом. Хорошо, что национализировали.
Цитировать | Сообщить модератору
+2
Briaukedon 29 ноября 2024
Замок обновлён, внутри достаточно экспозиций и информации чтобы ознакомиться с историей, при этом они достаточно добротно сделаны и выглядит очень красиво и эффектно. Посещение однозначно стоит того.
Внутри есть кафе, проживание, народ пользуется, значит приемлемо.
Есть магазин при замке, сладости, тарелки, чашки, кружки и т.п., также алкоголь но о нем сказала одна женщина - в городе тоже самое и дешевле.
Рядом с замком продаётся вкусное мороженное. В ларька может понадобится наличка, имейте ввиду
Цитировать | Сообщить модератору

Nesvizh.by

16+
Яндекс.Метрика