Фальварок Альба
Будынак уваходзіць у склад комплексу фальварка “Альба”. Разам з іншымі фальваркавымі пабудовамі характарызуе структурную арганізацыю гаспадарча-прамысловага двара фальварка, яго архітэктурнае вырашэнне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
Стайня на плане 1884 г. драўляная. Знаходзілася ў адным комплексе з экіпажным памяшканнем і хлевам для сена. У плане комплекс быў Г-падобны і размяшчаўся паўночней цяперашняга будынка № 1/12, амаль насупраць заезда ў гаспадарчы двор з Нясвіжа. Наяўны мураваны будынак стайні быў пабудаваны пазней, у 1900 – 1901 гг., адначасова з побач размешчанымі спіртзаводам і мураваным домам для батракоў. Усе тры будынкі ўзведзены з чырвонай цэглы ў т.з. цагляным стылі. Простыя аконныя і дзвярныя абрамленні выкананы таксама з цэглы. На ўсіх трох будынках маецца агульны дэкаратыўны элемент – паясок парэбрыка, фасады раскрапаваны плоскімі лапаткамі. На будынку стайні лапаткі дапоўнены контрфорсамі.
Окей
Руслан 15.03.2025 13:46Художественная галерея «Мара»
Rigaaldan 01.12.2024 19:48Каплица Булгарина
Rigaaldan 01.12.2024 19:48Замковая башня
Rigaaldan 01.12.2024 19:47Солнечные часы
Rigaaldan 01.12.2024 19:46