Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»

Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

 

Арт-фэст «Тэатр Уршулі Радзівіл»

 

30 чэрвеня – 1 ліпеня                         замак Радзівілаў у Нясвіжы

 

Упершыню ў сучаснай Беларусі!

У лепшых еўрапейскіх традыцыях, пасля больш чым двухвекавога перапынку, творцы мастацтва тэатра  на сцэнічных падмостках у замку Радзівілаў!

Тры насычаныя, ярка эмацыянальныя дні, нацыянальныя тэатры і драматургія,  Народныя і Заслужаныя артысты Беларусі,  дегенда айчыннай сцэны – Расціслаў Янкоўскі, галерэя вобразаў, гістарычных падзей і ўзрушанняў…

Толькі тут, у гэтыя дні адбудзецца сустрэча Гісторыі і Сучаснасці, адкрыюцца таямніцы старога замка і яго жыхароў, а ў самую поўнач з’явіцца здань Чорнай Дамы Нясвіжа. На алеях парку, калі пашчасціць, сустрэнецца сам Караль Станіслаў Радзівіл – пане Каханку - на павозцы, што запрэжана чацвёркай мядзведзяў.

Горад  Майстроў  і Рамёслаў, ежа продкаў, рыцарскія турніры, гандлёвы рады -  усё гэта акуне Вас у сапраўдную атмасферу мінулых вякоў.

 

Перад пачаткам вячэрніх спектакляў з 18.00

«Горад  Майстроў і Рамёслаў»

·        сцэны сярэдневяковага быту, кухня, турніры рыцараў, дэманстрацыя доспехаў;

·        каваль – міні-кузня, паказ і практычныя заняткі для гледачоў;

·        ліцейшчык – міні-майстэрня, паказ і практычныя заняткі;

·        музыканты  і танцоры развучаць з гледачамі сярэдневяковыя танцы і гульні.

 

Дзень першы – 30 чэрвеня (субота)

15.00 – тэатральная зала ў замку, спектакль “Леаніды не вернуцца на Зямлю”, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа  

 

21.00 – замкавы двор, спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”,  Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы

Спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” пастаўлены на падставе трох тэкстаў княгіні Радзівіл: “Дасціпнае каханне”, “Шчаслівае няшчасце” і “Распуснікі ў пастцы”. Першы твор набыў на нашай сцэне форму балета (у арыгінале быў вялікі балетны дывертысмент), другі з’яўляецца операй, а трэці – камедыяй, як і задумвала славутая аўтарка.

Гледачу прапануюцца тры гісторыі пра каханне, гісторыі зусім розныя, аб’ядноўвае іх толькі постаць Арлекіна. Узнімаецца заслона, і на сцэну выбягае ён, кемлівы і спрытны служка, забаўны персанаж родам з італьянскай камедыі dellarte.

Сюжэт балета “Дасціпнае каханне” просты: у старога пастуха падрастаюць прыгажуні-дочкі. Дзяўчаты патаемна сустракаюцца з хлопцамі-пастухамі, але падчас адной з такіх сустрэч нечакана з’яўляецца бацька. Ратуе ўсіх Арлекін, які прапаноўвае хлопцам узлезці на пастаменты і ўдаваць статуі. Такі пачатак першай гісторыі.

Другая гісторыя – старажытны міф пра Еўропу ў аўтарскай апрацоўцы Францішкі Уршулі Радзівіл. На сцэне нясвіжскага тэатра гэта была першая опера; музыка, на жаль, не дайшла да нашых дзён. У спектаклі гучыць музычная рэканструкцыя сучаснага беларускага кампазітара Андрэя Зубрыча.

Апошняя частка, арыентальная камедыя dellarte “Распуснікі ў пастцы”, апавядае пра збяднелага купца Банута, ягоную жонку Арую і юрлівых залётнікаў.

 

Дзень другі – 1 ліпеня (нядзеля)

15.00  тэатральная зала ў замку Радзівілаў, спектакль “Паланэз на развітанне…”, Мінскі абласны драматычны тэатр

Гістарычная драма “Паланэз на развітанне…” прысвечаная жыццю і дзейнасці знакамітага кампазітара і гістарычнага дзеяча Міхаіла Клеафаса Агінскага. Паланэз “ля-мінор” Агінскага гучыць ужо больш двух стагоддзяў, а цікавасць да лёсу яго стваральніка, як гістарычнай асобы, узнік толькі ў апошні час. Частку жыцця Агінскі правёў у маёнтку Залессе пад Смаргонню, адгэтуль ён назаўжды з’ехаў за мяжу.

Адметнай старонкай гэтага спектакля з’яўляюцца касцюмы, створаныя мастаком Вольгай Грыцаевай. Акрамя сцэнічнага прымянення яны неаднаразова экспанаваліся ў Мінску, Польшчы і Літве, як гістарычныя атрыбуты той пары.

 

21.00 – замкавы двор,  спектакль “Пане Каханку”, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага

Один из самых ярких и зрелищных спектаклей в репертуаре Национального академического драматического театра им. М.Горького. Главный герой спектакля Кароль Станислав Радзивилл получил свое прозвище «Пане Коханку», потому как ко всем именно так и обращался – «пане коханку» – «мой дорогой».  Кароль Станислав Радзивилл в исполнении народного артиста СССР Ростислава Янковского и заслуженного артиста Республики Беларусь Ивана Мацкевича – весьма своеобразный, эмоциональный человек, сегодня некоторые даже называют его белорусским Мюнхгаузеном. Благодаря своей щедрости, склонности к беседам и шуткам Пане Коханку был любимцем шляхты. Отличался он также своими экстравагантными выходками (к примеру, катание летом на санях по дороге, усыпанной солью, которая в то время ценилась на вес золота).

Действие спектакля происходит в 18 в., после І раздела Речи Посполитой. Король Станислав Август Понятовский приезжает к Пане Коханку с визитом. В замке Радзивиллов происходят немыслимые вещи – крестьяне учатся летать, а в ходе научных экспериментов появляются невообразимые изобретения... Чем закончится этот визит? И как это отразилось в истории и в дне сегодняшнем?..

 

Падрабязная інфармацыя па телефонах: +375 29 6282541,  +375 29 3699808

Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика