Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Новае жыццё старой казармы

Новае жыццё старой казармы

Категория: Новости14-07-2011, 16:34

Новае жыццё старой казармыУ Нясвіжы на вуліцы Гейсіка здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат гасцінічнага тыпу, пад які рэканструяваны 2-і і 3-і паверхі аднаго з будынкаў былой воінскай часці. Генеральным падрадчыкам работ выступіла закрытае акцыянернае таварыства "Салігар", і, мяркуючы па ўтульнасці пакояў і калідораў, будаўнікам удалося паднесці гораду і яго гасцям добры падарунак.


Так, наведвальнікаў чакаюць 26 нумароў, з якіх 22 - звычайныя (3- і 4-месныя) і 4 - павышанай камфортнасці на аднаго і двух чалавек. Кожны пакой укамплектаваны неабходнай мэбляй і тэлевізарам, у бліжэйшай будучыні будуць прывезены і халадзільнікі.
У тарцах калідораў размешчаны санвузлы з душавымі кабінамі і кухні.


Дарэчы, усе прадметы інтер'еру пакояў і сантэхніка - беларускай вытворчасці, падабраны з густам і радуюць вока далікатнымі колерамі.
Усяго новы гасцінічны аб'ект Нясвіжа зможа прымаць адначасова 82 чалавекі.


Як паведаміла выконваючая абавязкі загадчыцы інтэрната гісцінічнага тыпу В.Г. Новік, забяспечваць камфорт жыльцам будуць, акрамя яе самой, 3 адміністратары, 4 пакаёўкі, 5 прыбіральшчыц, рабочыя па ўборцы тэрыторыі і абслугоўванню будынка. "Мяркуючы па цікавасці да нас турагенцтваў, якую мы ўжо адчулі, і дэмакратычных цэнах, што будуць ніжэйшымі, чым у гасцініцах, у жыльцах не будзе недахопаў", - дадала Вольга Георгіеўна.

 

Соф’я Любанец

Просмотров: 4638
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика