Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Велагонка “Тур Беларусі” ў Нясвіжы

Велагонка “Тур Беларусі” ў Нясвіжы

Категория: Новости14-07-2011, 16:17

Велагонка “Тур Беларусі” ў НясвіжыУ нядзелю ў Нясвіжы прайшоў фінальны этап шматдзённай велагонкі "Тур Беларусі". Яна праводзіцца штогадова і складаецца з некалькіх этапаў, якія праходзяць у розных гарадах нашай краіны. Удзел у гонцы прымалі не толькі веласіпедысты з Беларусі, а і з Расіі і Швейцарыі. Спартсмены пераадолелі 3 кругі па 29 кіламетраў. Былі вызначаны пераможцы этапа ў адпаведных катэгорыях і фіналіст гонкі ў агульным заліку ў генеральнай класі-фікацыі лідэраў. Ім стаў прадстаўнік Расіі, двухкратны чэмпіён свету Юрый Дземанаў.

- Мы кожны год праводзім этапы велагонкі ў розных гарадах, стараемся не паўтарацца, - расказвае генеральны дырэктар Нацыянальнай шматдзённай велагонкі "Тур Беларусі" А.С. Вашкевіч. - Ідэя правесці фінальны этап, самы яскравы і запамінальны, у Нясвіжы ў нас нарадзілася даўно. Нясвіж - гістарычная жамчужына нашай краіны. Тут самыя прыгожыя архітэктурныя будынкі, не толькі гістарычныя, але і сучасныя. Прыемна здзівіла нас і траса. Шмат дзе даводзілася ездзіць, але не памылюся, калі скажу: у Нясвіжы дарогі - адныя з лепшых у Мінскай вобласці. Узровень правядзення і дапамогі пры арганізацыі велагонкі таксама значна вышэйшы, чым у іншых рэгіёнах. Напэўна, ніводная гонка, якую мы праводзілі не толькі ў Беларусі, а і ў іншых краінах СНД, не прайшла так прыгожа і з такім размахам, як у вашым горадзе. Таму ўжо зараз мы думаем, што наладзім тут традыцыйную штогадовую міжнародную велагонку. У гэтым зацікаўлена і Беларуская Федэрацыя веласіпеднага спорту, і Міністэрства спорту і турызму, і я думаю, што мясцовыя ўлады, улічваючы такі цёплы прыём, таксама нас падтрымаюць. Хочацца шчыра падзякаваць старшыні райвыканкама І.М. Макару, намесніку старшыні райвыканкама А.І. Майсеню, начальніку аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама В.М. Лазюку, дырэктару ДЮСШ Нясвіжскага райвыканкама А.М. Цару, галоўнаму спецыялісту аддзела фізкультуры, спорту і турызму А.В. Кажэўнікаву і ўсім супрацоўнікам ДАІ, якія нас суправаджалі.

У сваю чаргу намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня падзякаваў арганізатарам прабегу за цудоўнае мерапрыемства. Аляксандр Іванавіч адзначыў таксама, што, магчыма, хтосьці з прысутных дзяцей зацікавіцца гэтым відам спорту і ў хуткім часе таксама будзе абараняць гонар нашага раёна на міжнародных спаборніцтвах, і ўручыў прызёрам памятныя падарункі.

Крыніца: nesvizh-news.by

Просмотров: 5601
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика