Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Я такая як і ўсе!

Я такая як і ўсе!

Категория: Новости24-07-2011, 17:55

Я такая як і ўсе!Наша грамадства імкнецца ісці насустрач людзям з абмежаванымі магчымасцямі, аднак яны яшчэ не могуць напоўніцу праявіць свае здольнасці, жыць “як усе”. Прыведзеныя ніжэй тры гісторыі – таму падцвярджэнне. Аднак вельмі добра, што іх героі і бацькі не перабольшваюць праблемы і імкнуцца іх пераадолець. 

На ўсё жыццё дзіця
Марыя Уласік і яе муж Іван не думалі, што народзіцца дзіця з паталогіямі: цяжарнасць прайшла нармальна. Аднак, калі нарадзілася Каця, адразу выявілася рашчэліна мяккага нёба, а таксама правастаронняя касалапасць. У 1989 г., магчыма, медыцына тады не была вельмі развітай, бо не вядома чаму выраўніванне нагі дзяўчынцы, якой было толькі 10 дзён, рабілі “нажывую” – без аніякіх абязбольваючых сродкаў. Потым сям’я пачала заўважаць, што дзіця не гаворыць, кепска сядзіць. У два гады дзевяць месяцаў ёй зашылі нёба, аднак зноў былі праблемы з маўленнем. Як патлумачыла тады адна ўрач, магчыма, у дзяўчынкі аказаўся заціснутым той нерв, які адказвае за гаворку. Вядома, калі чалавек не размаўляе, - парушаецца яго разумовае развіццё. Сям’і параілі аддаць дачку ў спецыяльную ўстанову, дзе б з ёй маглі займацца. Аднак у цудоўны мінскі спецыялізаваны садок прымалі толькі дзетак са сталічнай прапіскай. Тады Уласікі аддалі Кацю ў Ждановіцкі дзіцячы дом, дзе займаліся з інвалідамі. “Калі праз пару тыдняў я прыехала наведаць яе, то адразу не пазнала. У кутку сядзела худзенькае спужанае дзіця – гэта была мая Каця. Я адразу ж яе забрала додому. Па дарозе яна ўвеь час паказвала: “Хачу есці!”. І я зразумела:больш мы яе не аддадзім нікуды”, - расказвае мая сурамоўца.

Нягледзячы на складанасці, узаемааадносіны паміж супругамі не пахіснуліся. Больш таго – пара вырашыла нарадзіць другое дзіця. У інстытуце генетыкі іх заўпэўнілі, што ёсць 98% шанцаў нарадзіць здаровага малыша. Так на свет з’вілася Танюша, цяпер яна – вучаніца адзінаццатага класа. Таня узяла, як кажуць, “за дваіх”: ужо ў палову года сама ела з лыжкі, рана пачала хадзіць.

Вельмі складана, што наша грамадства яшчэ не прымае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Калі Марыя Мікалаеўна вадзіла Кацю ў карэкцыйны цэнтр, было і так, што дзеці-школьнікі ўтаропліваліся на няскладную дзяўчыну з дзіцячымі паводзінамі. Даводзілася рабіць заўвагі. У Каці застаўся дэфект пасля выпрамлення: адна нага карацейшая за другую, і таму трэба заказваць спецыяльны абутак, праўда, нават у ім хадзіць цяжка і балюча. З-за малой рухомасці дзяўчына пачала паўнець. І гэта таксама заўважна. Трэба выбіраць шырокае адзенне, штаны – нават мужчынскія, усё - зручнае, лёгкае для таго, каб зняць і рашпіліць.

Каця ўсё добра разумеее: не толькі звычайныя словы, але і мастацтва. Яна вельмі эмацыянальная дзяўчынка,люіць глядзець добрае кіно, і калі якая-небудзь грубая сцэна ў кіно ёй не спадабаецца, яна можа запраста выключыць або пераключыць тэлевізар. Каця не змагла навучыцца чытаць і пісаць, хаця да яе і прыходзілі педагогі: у дзяўчынкі слабая маторыка рук. Аднак свежыя газеты і часопісы яна праглядае самай першай у сям’і. Дома ў Каці свой пакой, і яна не любіць лішняй прысутнасці, праўда спраўляцца з ранішнімі зборамі ёй дапамагае мама. Канечне ж, разважае Марыя Уласік, каб у малых гарадах былі вузкія спецыялісты, накіраваныя на работу з непасрэднымі захворваннямі, магчыма, яны змаглі яе дачцы развіцца. Што датычыцца нагі, то вынікі аперацыі яе могуць быць непрадказальнымі і пакуль сям’я лічыць немэтазгодным гэта рабіць.

Знайсці сябе інваліду (нават выйсці куды-небудзь) у маленькім горадзе асабліва няма як. Добра, што дзяўчынка наведвала спачатку карэкцыйны цэнтр, а цяпер наведвае аддзяленне дзённага прыбывання РЦСАН, дзе часта арганізоўваюцца розныя паходы, паездкі, забаўляльныя мерапрыемствы. Каця ўдзельнічае ў канцэртах, у яе добрае пачуццё рытму, выхаванцы РЦСАН займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. У дзяўчыны ёсць сябры – Дзіма, Віталь, Вольга, Самвэл і інш., з некаторымі маладымі людзьмі яна была ўжо знаёмая дзякуючы карэкцыйнаму цэнтру. Нягледзячы на розныя дэфекты развіцця і маўлення, моладзь выдатна разумее адзін аднаго. Праўда, аддзяленне дзённага прыбыцця яшчэ развіваецца, і яго выхаванцам не хапае пэўных зручнасцей. “Інвалідам патрэбна больш прасторы, чым адзін пакой на дзесятак дарослых людзей. Хочацца і “цэнтралізаванага” харчавання, спецыяльнага месца, дзе можна адпачыць, гігіенічных выгод (дзейнічае агульны туалет)”, – адзначае Марыя Уласік.

Інваліды – гэта вялікія дзеці. Каці ўжо дваццаць першы год, але яна ўсё роўна чакае Новага года з Дзедам Марозам і падарункамі. Гэта міла, а з другога боку бацькоў непакоіць будучыня дзяўчынкі. “Аднойчы ў нас была сур’ёзная размова з малодшай Таняй, і яна паабяцала, што ў ніякім выпаду не пакіне і дагледзіць сястру”, - расказвае Марыя Уласік.

Пад забаронай цукерка і фізічная праца
Семнаццацігадовы Жэня Васюкевіч са Снова каля шасці гадоў жыве з цукровым дыябетам. Калі хлопцу было сем гадоў, ён трапіў у аўтааварыю, дзе атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Выявіліся шумы ў сэрцы, урачы, каб папярэдзіць больш цяжкія захворванні, параілі зрабіць тэрміновую аперацыю, пасля якой хлопчык атрымаў інваліднасць. Аднак не паспеўшы выздаравець пасля адной хваробы, Жэня захварэў на цукровы дыябет. Самі ўрачы былі ў замяшальніцтве, калі так нечакана выявіўся дыягназ. Магчыма, паўплывала спадчыннасць з абодвух бакоў. Тым не менш, гэта было для падлетка як прысуд. “У сына быў пераходны ўзрост. Зашкальваў і цукар, і нервы, - успамінае мама Жэні Марына Буян. – На той час яшчэ здарылася так, што мы разышліся з яго бацькам, і гэта яшчэ больш нервавала хлопца.” У гэты час Марына знаёміцца з рэдакцыяй часопіса “Жыццё з цукровым дыябетам”, які дае ёй шмат парад. “Жэня тады сварыўся: “Нашто мне гэтыя артыкулы? Але ж ён не адзін такі, і гэтыя парады, магчыма, камусьці яшчэ дапамаглі”, - расказвае жанчына. Дарэчы, дзякуючы арганізаваным гэтым часопісам сустрэчам з іншымі дыябетыкамі, паездкам у санаторыі у Жэні з’явілася шмат сяброў з розных гарадоў Беларусі, многія маці дзяцей-дыябетыкаў тэлефануюць Марыне Вячаславаўне, каб пачуць добрае слова.

Хлопцу ў свой час былі набытыя і мабільны, і камп’ютар (каля года ён вучыўся дома). Аднак Жэню раздражняла іншае: неабходнасць пяць разоў на дзень калоць інсулін (хоць ён выдатна рабіў гэта самастойна), а таксама немагчымасць быць такім як усе. Дапамагла пасталець наступная жыццёвая сітуацыя. Родны дзядзька і яго жонка былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, у іх адабралі дзяцей – Дашу і Дзяніса. Жэня скамандаваў ясна: “Забіраем дзяцей дадому, я дапамагу іх расціць” і стаў для іх клапатлівым старэйшым братам.

У хлопца шмат сяброў, аднак не кожны нават ведае пра цукровы дыябет. Ды і многія не вераць, гэты статны юнак мае пасведчанне інваліда і ў электрычцы набывае бясплатны білет. Успамінаецца хвароба тады, калі ў школе трэба абмінаць “салодкі стол”. Насамрэч тое ж пячэнне можна ўзяць – толькі патрэбна ўкалоць пэўную дозу інсуліну. “Ведаеце, я часам смяюся, што для дыябетыка цукерка – як для п’яніцы чарка. Бывала, Жэня пойдзе ў магазін і накупляе сабе толькі салодкага, а потым даводзіцца ехаць у бальніцу і выводзіць тое, што наеў”, - расказвае Марына Буян. Аднак сям’я адзначае тое, што прадуктаў для дыябетыкаў у магазінах вельмі мала. Яшчэ пункт: хлопцу прызначана лячэбная фізкультура, аднак часта ў школа гэта зводзіца да “сядзення на лаўцы”. Выручае любоў да веласіпеду і пасляшкольны футбол з хлопцамі.

У дыябетыкаў існуюць абмежаванні і на фізічныя, і на разумовыя нагрузкі. Гэта стала пэўным бар’ерам для пераадолення. Жэня, каб даказаць сваю самастойнасць, падпрацоўваў улетку іў яго гэта няблага атрымлівалася. І ў хатняй працы ён стараецца сябе не абмяжоўваць, ды і па іншаму нельга: трэба даглядаць агарод у 40 сотак, гаспадарку. Зараз Жэня заканчвавае школу, і паўстае пытанне прафарыентацыі. Пакуль ён стараецца не раскрываць сваіх мараў, аднак вядома, што мэтанакіраваны хлопец ездзіць на спецыяльныя вучэбныя курсы ў Мінск і яму падабаюцца камп’ютары.

“Я прывыкла, што ва ўсім мне дапамагае мама…”
У Насці Барадзіной слабы апорна-рухальны апарат. Зараз Насці васемнаццаць, і яна вымушана выкарыстоўваць для сваіх рухаў інвалідную каляску, што стварае пэўныя нязручнасці. Напрыклад, немагчымасць схадзіць у магазін. З нядаўняга часу сталі рабіць пандусы каля іх уваходу, аднак зноў такі, гэтыя спускі не вытрылімваюць правільны градус і падобныя больш на “амерыканскія горкі”. Выручаюць кіёскі. Аднак адзенне часам даводзіцца выбіраць маці – Алене Уладзіміраўне, а потым, бывае, дачка закапрызнічае: усё-такі густы розныя. Што-што, а пачуццё прыгожага гэтай дзяўчынцы не чужое. Насця мае спрытныя рукі, якія з сплялі не аднаго саломянага “павука”, намалявалі мноства карцін на тканіне. Свае творы Насця не прадае, а дорыць сябрам, многія з якіх знаёмыя з дзяцінства. Гэта Маша і Паліна, Таіса, Вольга, з якімі дзяўчына часта хадзіла на прагулкі. Яшчэ часта ў дзяцінстве Насця арганізоўвала сваіх малодшых сябровак на гульні з Барбі. Гэтых лялек са сваімі сябрамі Кенамі ў дзяўчыны сабралася больш за 20, і нават зараз яна любіць з імі гуляць, шыць ім адзенне і фатаграваваць гэтыя мадэлі.

Доўгімі асеннімі вечарамі амаль не атрымліваецца выйсці на вулічную прагулку. Насця больш часу бавіць дома, глядзіць серыялы, перапісваецца з сябрамі па інтэрнеце (з некаторымі з іх яна пазнаёмілася ў санаторыях). Размовы ідуць пра сучасную культуру, фільмы. Адным з захапленяў Насці стала арабская мова, якую яна вывучае па аўдыёуроках. Школьную ж праграму дзяўчынцы давялося асвоіць дома. Маці зрабіла з дзесятак дублікатаў ключоў для кожнага настаўніка. А было і так, што хтосьці не прыходзіў, спасылаючыся на занятасць. Адзін настаўнік увогуле сказаў: я не хачу, хаця настаўніцы сталага ўзросту знаходзілі сілы для хатніх ўрокаў. Некалькі заняткаў па мастацве далі работнікі РЦК і А, аднак запісацца інваліду ў любы гурток праблематычна: каб зайсці на заняткі, трэба старонняя дапамога, пэўныя зручнасці ў класе, а хатнія ўрокі не прадугледжаныя. “Добра, што зараз многае, нават распрацоўку школьных урокаў, можна знайсці ў інтэрнеце, часам мне нават не патрэбная была дапамога настаўніка”, - зазначае Насця.

Верным сябрам і апорай для дзяўчыны з’яўляецца яе старэйшы брат Жэня. Па волі лёсу і ён некалькі гадоў быў інвалідам: пасля таго, як у дзяцінстве зваліўся з высокага дрэва і атрымаў цяжкія пашкоджанні. У дзяцінстве Жэня браў сястру на ўсе гульні: і хованкі, і даганялкі, а калі дваровыя сябры вучыліся катацца на роліках, то Насця на калясцы дапамагала ім ўтрымацца на сваіх “калёсіках”. Зараз брат афіцыйна аформіў догляд за Насцяй. Яшчэ адзін сябар – трохгадовы беласнежны кот Марцін, які сваімі скокамі і свавольствамі не дае Насці сядзець на адным месцы, увесь час нагадвае: займайся гімнастыкай рук, не сядзі доўга каля тэлевізара і камп’ютара, парухайся разам са мной.

Насця часта бывае ў санаторыях, асабліва запомніўся нядаўні заезд у Друскеніках, дзе сабралося восем “калясачнікаў”, якія хутка знайшлі агульную мову. Незабыўнымі з’яўляюцца лячэбная гімнастыка, якую праводзілі трэнеры Юстынас і Ліна. Для дзяўчат з праблемамі апорна-рухальнага апарата яны прызначалі індывідуальныя практыкаванні, нават сілавыя, каб развіваць мышцы, якія ў звычайным жыцці “спяць”.

Насця сама можа працерці посуд, падрэзаць прадукты, зрабіць макіяж, прычасацца. Аднак многае (нават прымаць ванну) даводзіцца рабіць з дапамогай блізкіх, больш пры ўдзеле маці. “Я не саромеюся мамінай дапамогі – гэта мне вельмі патрэбна”, - гаворыць Насця. Дзяўчына за доўгі час прывыкла, што маці заўсёды побач: было нават так, што дачка баялася знаходзіцца без яе ў пакоі. Аднак многае вырашыў выпадак. Насця гасцявала ў бабулі з дзядулем у Днепрапятроўску, калі ёй было 13 гадоў. “Я спачатку вельмі перажывала, аднак потым зразумела, што і адной таксама цікава быць. Зараз я лёгка знаходжу сабе занятак у адзіноце, і нават прашу часам пакінуць мяне са сваімі справамі”, - расказвае мая сураўмоўца.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6947
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика