Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Аб чалавечай міласэрнасці

Аб чалавечай міласэрнасці

Категория: Новости24-07-2011, 17:18

Аб чалавечай міласэрнасціМы вельмі часта гаворым аб спагадлівасці, чуласці, узаемадапамозе. А калі задумацца, ці можа кожны з нас праявіць міласэрнасць да бліжняга? На словах, здаецца нічога цяжкага ў гэтым няма.

Што можа быць прасцей, чым бескарысліва дапамагчы родным. А што наконт праяўлення міласэрнасці ў больш шырокім паняцці? Ці змаглі б вы дапамогчы зусім чужому чалавеку, прыняць на сябе частку яго гора, не патрабуючы ўзнагароды? Каб быць міласэрным, патрэбна быць чалавекам шырокай душы, разгорнутага сэрца і з верай у Бога. Так як міласэрнасць – наш доўг перад ім. Бог даў чалавеку самае каштоўнае – жыцце. Так як Гасподзь дапамагае пераадольваць нам цяжкасці, так і мы павінны дапамагчы яму – аказаць дапамогу тым, хто гэтага патрабуе.

Успомнім, як з даўнейшых часоў людзі праяўлялі літасць. У часы Першай сусветнай вайны нават арыстакраткі, якім жыцце даравала магчымасць ні аб чым не клапаціцца, не несці адказнасці, станавіліся сестрамі міласэрнасці. Гэта быў крык іх душы, яны разумелі, што параненым салдатам патрэбна іх дапамога, хай і не зусім прафесійная. А падчас Другой сусветнай! Колькі дзяўчат дабравольна ішлі, нават рваліся дапамагаць, пряўлялі міласэрнасць. Рызыкуючы сваім жыццем, яны ратавалі салдат і ваенных, змагаліся за жыцці зусім чужых для іх людзей. Ці не гераізм гэта, ці не міласэрнасць?


Калі здараецца думаць аб выратаванні свету, то часцяком усе летуценні перабіваюцца думкай: а што я адзін ці адна змагу зрабіць? – Нічога. На гэтым наша філасофстваванне заканчваецца. Упэўнена, усім вядома імя маці Тэрэзы. А яна не перабіла сваей волі служыць спагадлівасці. Ужо ў адзінаццацігадовыім узросце ўступіла ў манашскі ордэн. У 1948 маці Тэрэза стала заснавальніцай Ордэна міласэрнасці, дзейнасць якога была накіравана на стварэнне школ, прыютаў, бальніц для бедных і цяжкахворых. Разам са сваімі аднадумцамі, яны ведалі, што вельмі многім патрэбна дапамога і ішлі насустрач людзям, якія засталіся пакінутымі сям’ей, блізкімі.

Ва ўсіх краінах свету існуе падтрымка бездапаможным, у тым ліку і ў Беларусі. Праца Дома Міласэрнасці ў Мінску будуецца на чалавечай чуласці, спагадлівасці, дабрыні. Працаўнікі прыхода – гэта не толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты, дабравольцы і сёстры міласэрнасці, а і самі падапечныя, грамадзяне, якія патрабуюць увагі і турботы. Дапамогу тут аказваюць не толькі цяжкахворым, бездапаможным, старым людзям, а і маладым мамам ва ўзросце 13-17 гадоў, якіх не падтрымалі родныя. У людзей з адкрытым сэрцам хапае дабрыні і сіл не толькі для сябе, сваіх сямей, а і для зусім незнаемых.

У наш час некаторыя знакамітасці дапамагаюць маральна і фінансава дзеткам-сіротам, рабятам з анкалагічнымі захворваннямі. Ствараюць фонды, арганізоўваюць дабрачынныя канцэрты ў бальніцах. Гэта таксама частка іх чалавечначці і спачування.
Аднак, каб праявіць сваю міласэрнасць, неабавязкова быць знакамітым і з тоўстым кашальком. Часам дастаткова падтрымаць чалавека словам у цяжкі мамонт яго жыцця. Але ці кожны здатны на гэта, ці кожны хоча?

Теги: помощь
Просмотров: 5750
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика