Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » XVI Свята мастацтваў «МУЗЫ НЯСВІЖА-2011»

XVI Свята мастацтваў «МУЗЫ НЯСВІЖА-2011»

Категория: Новости14-07-2011, 14:06

XVI Свята мастацтваў «МУЗЫ НЯСВІЖА-2011»Культурна-асветніцкі праект «Музы Нясвіжа», што на працягу 16 гадоў ладзіцца Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім аблвыканкамам, Нясвіжскім райвыканкамам з'яўляецца сапраўдным сімвалам таго магутнага руху па ўзнаўленні айчыннай гістарычнай спадчыны, які разгарнуўся ў нашай краіне. Гэты маляўнічы і шматгучны фэст збірае многіх аматараў і знатакоў беларускага мастацтва ў старажытным цэнтры нашай культуры, вядомым ва ўсім славянскім і еўрапейскім свеце. Невыпадкова нясвіжскія імпрэзы традыцыйна скіраваны на ўзнаўленне гісторыі айчыннай музыкі ў кантэксце агульнаеўрапейскага мастацтва. Гэты аспект раскрываецца як у навуковых чытаннях, што пастаянна ладзяцца ў Нясвіжы і збіраюць беларускіх музыказнаўцаў, так і ў канцэртах, наладжаных Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі.


Так у Нясвіжскай ратушы адбудзецца выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў аркестра Уладзіміра Солтана, што працуе ў ансамблі салістаў. У Ратушы ж традыцыйна ладзяцца майстар–класы і музычныя асамблеі, якія прэзентуюць розныя сферы выканальніцкага мастацтва, у тым ліку – і майстэрства ансамблевага выканальніцтва, якое складае падмурак дзейнасці усіх творчых калектываў, сабраных пад дахам аркестра. Вядучы –заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзімір Скараходаў.

Але самымі маштабнымі падзеямі "Музаў Нясвіжа" застаюцца вялікія тэматычныя канцэрты, складзеныя з узораў беларускай, сусветнай класікі і эстраднай музыкі, падрыхтаваныя славутым аркестрам пад кіраўніцтвам М. Фінберга і творчымі калектывамі аркестра (кіраўнікі: заслужаны дзеяч мастацтваў,доктар навук, прафесар У. Скараходаў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М. Волкаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Г. Забара, дацэнт І. Брычыкаў, Н. Міхайлава).

Айчынным кампазітарам-юбілярам (ад Мацея Радзівіла і Яна Карловіча да Дзмітрыя Лукаса і Аляксея Туранкова) прысвечана своеасаблівае музычнае прынашэнне, якое станецца пралогам да унікальнага, не толькі ўласна музычнага, але і філасофска-эстэтычнага фэсту. Яго назва "Поры года" сімвалізуе як хуткаплыннасць і зменлівасць часоў, так і нязменнасць цікавасці да ўсіх праяў жыцця з боку кампазітараў – прадстаўнікоў розных мастацкіх школ. Сапраўды, прыгажосць застаецца той канстантай, якая лучыць часы і народы, яднае розныя пакаленні. Гэтая думка ўзнікае пры знаёмстве з творчасцю маладых мастакоў, якія працуюць у Мазырскай дзіцячай студыі пад кіраўніцтвам С.Купрыянавай. Вядучая – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.

Добрай традыцый сталася завяршэнне свята вялікім эстрадна-джазавым канцэртам, што прэзентуе бліскучае майстэрства легендарнага аркестра – Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам маэстра М.Фінберга.

Тэлефоны для даведак: (+37517) 284 42 52, (+37517) 284 91 44

Крынiца: orkestr.belhost.by

Просмотров: 5175
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика