Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага - Беларусь

Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага - Беларусь

Категория: Новости21-07-2011, 19:21

Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага - Беларусь

Князь Аба Радзівіл (злева) і князь Мацей Радзівіл

Князь Мацей Радзівіл распавёў пра свае першыя ўражанні ад сённяшняга Мінска, мэты візіту ў Беларусь, а таксама прызнаўся, грамадзянамі якой краіны лічаць сябе нашчадкі славутага роду.

- Спадар Мацей, якое ваша першае ўражанне ад беларускай сталіцы?

- Я быў у Мінску 20 гадоў таму ўпершыню. Мне падаецца, што горад вельмі змяніўся. З’явілася шмат новых крам, гасцініц, рэстаранаў. Я яшчэ памятаю, як Траецкае прадмесце было разбуранае, нічога там не было. Мне вельмі падабаецца, што гістарычныя будынкі прыгожа аднавілі. Мы таксама былі ў касцёлах: мне спадабалася, што там было шмат людзей. Гэта значыць, што людзі цікавяцца рэлігіяй, традыцыяй. Гэта вельмі важна для мяне, таму што мы, Радзівілы, паходзім адсюль, мы былі грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага. Я заўсёды казаў, што мы грамадзяне гэтай дзяржавы.

- Вы кажаце, што Радзівілы - гэта грамадзяне ВКЛ. Атрымліваецца, што вы таксама палякі, як і беларусы?

- Так. Я памятаю, калі я першы раз быў у Літве, адзін літовец спытаў мяне, ці я ліцвін. Я адказаў, што я грамадзянін Княства. Як кожны з нас, я спачатку сказаў, а потым пачаў думаць. Рэч у тым, што Вялікае княства Літоўскае было вельмі прыязнай дзяржавай, куды прыязджалі людзі з розных старон. Там жылі разам пратэстанты, праваслаўныя, яўрэі, каталікі. Тая дзяржава, канечне, сёння не магла б быць узорам для іншых краін. Але тады, 300-500 гадоў таму, яна была прыкладам для ўсіх: яна была вельмі талерантнай. Да таго ж там не было шмат падаткаў. Гэта была дзяржава, якая не нападала на іншыя краіны. Нашая сям’я жыла і ў Літве, і ва Украіне, і ў Беларусі, і ў частцы Польшчы, якая ўваходзіла ў склад ВКЛ. Я ведаю, што цяпер людзі шмат дыскутуюць, ці Літва з’яўляецца сэрцам Літоўскага княства. А мне здаецца, што цэнтр Вялікага княства - гэта Беларусь. Дыскусія не мае сэнсу, таму што сэрца Княства б’ецца тут, у кожным чалавеку, які марыць іміграваць у тую легендарную краіну.

- А як вы лічыце, ці з'яўляюцца сённяшняя Беларусь і Мінск часткай еўрапейскай супольнасці? Мінск - гэта еўрапейскі горад?

- Так, гэта напэўна еўрапейскі горад. Канечне, ён адрозніваецца ад Варшавы, Парыжа, Лондана. Але тут няма сумненняў, што мы знаходзімся ў Еўропе, у яе сэрцы.

- Ці можаце вы каротка акрэсліць мэту вашага візіту?

- Мы прыехалі сюды з нашай цёцяй Альжбетай Радзівіл. Да вайны яна жыла ў Нясвіжы, у замку. Яна - дачка ардыната Альбрэхта Радзівіла. Гэта, можа быць, апошняя магчымасць прыехаць сюды з ёй, каб пабачыць Нясвіжскі замак, касцёл, нашу крыпту. Яна - апошняя асоба, якая памятае, як было ў Нясвіжскім замку да вайны.

Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага - Беларусь

Князёўна Альжбета Радзівіл

Мацей Радзівіл: Цэнтр Вялікага Княства Літоўскага - Беларусь

Глеб Лабадзенка, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Просмотров: 7748
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика