Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Фотафакт. Радзівілы ў Нясвіжы

Фотафакт. Радзівілы ў Нясвіжы

Категория: Новости20-07-2011, 22:27

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыБеларусь наведалі нашчадкі Радзівілаў. Дзесяць спадкаемцаў славутага магнацкага роду прабылі ў нашай краіне тры дні, аб'ехалі Мінск, Мір, Паланечку і іншыя мясціны, звязаныя з родам Радзівілаў.

Але галоўным пунктам сямейнага візіту стаў, безумоўна, Нясвіж, дзе правяла дзяцінства пані Альжбета Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замку. Пані Альжбеце 91 год, але яна да дробязяў памятае, як выглядала яе радавое гняздо, і дае жару чыноўнікам, што перарабляюць замак на свой капыл.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыВізіт пачаўся з імшы ў Фарным касцёле і наведвання фамільнага склепу.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыСямейства князёў прывітаў і мэр Нясвіжу (справа). У падарунак ад яго госці атрымалі шампанскае "Радзівілаўскае" і рыбу.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыМясцовыя ўлады падрыхтавалі для дарагіх гасцей дзіцячы паравозік з выявамі Мікі-Маўса на вагончыках. А для пані Альжбеты - карэту. Аднак высветлілася, што княгіня баіцца коней, таму перавагу яна аддала "Мерсэдэсу".

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыГалоўным пунктам візіту стаў Нясвіжскі замак. Радзівілы ахвотна фатаграфаваліся ля свайго колішняга фамільнага гнязда.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыНасупраць замку - сімвалы савецкай эпохі. Не так даўно тут месціўся санаторый.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыУ замку ўсё даўно не так, як было ў часы дзяцінства княгіні. 

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыПланавалася, што для княгіні правядуць экскурсію ў гатовым крыле замка. Але яна рашуча накіравалася ў самую гушчу рэстаўрацыйных працаў.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыПаміж княгіняй і навуковым кіраўніком праекту рэстаўрацыі замка Сяргеем Друшчыцам завязалася гарачая дыскусія наконт таго, як сапраўды выглядаў замак.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыКнягіня Альжбета даводзіць, што многія дэталі змененыя рэстаўратарамі. Друшчыц сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакументаў, а княгіня не ўсё памятае, бо была малая.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыРадзівілы прабылі ў замку больш за дзве гадзіны.

Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыПані Альжбета агледзіла ледзь не кожны куточак сваіх былых уладанняў.


Фотафакт. Радзівілы ў НясвіжыГэтая тэраса была іншай формы, сцвярджае княгіня.

Паводле: Юлiя Дарашкевiч, Наша Нiва.

Просмотров: 6028
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика