Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » 48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў з'явяцца ў беларускіх музеях

48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў з'явяцца ў беларускіх музеях

Категория: Новости20-07-2011, 21:27

Польскі бок рыхтуе для перадачы на захоўванне ў беларускіх музеях 48 лічбавых копій партрэтаў з галерэі Радзівілаў, перададзеных Беларуссю Польшчы ў 1954 годзе. У сваю чаргу, беларускі бок дазволіў фотаздымку партрэтаў Радзівілаў, якія захоўваюцца ў беларускіх музеях, паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.
Паводле яго слоў, праблема захоўвання спадчыны магнацкага роду Радзівілаў праходзіць праз усю дзейнасць Беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. У полі зроку камісіі знаходзяцца актуальныя праблемы захоўвання агульных для беларусаў і палякаў помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, зазначыў І.Чарняўскі. Беларусь і Польшча супрацоўнічаюць у адраджэнні помнікаў Нясвіжа і Міра, славутасцей Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, інвентарызацыі аб'ектаў сакральнай архітэктуры, рэстаўрацыі асобных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх І.Чарняўскі назваў іканастас былога Гродзенскага езуіцкага касцёла - помніка архітэктуры барока пачатку XVII стагоддзя і фрэсак у Гальшанскім касцёле, збудаваным у XVI - XVIII стагоддзях у стылі барока. У Нясвіжскім касцёле Божага цела неабходна заняцца аднаўленнем даху, крыпты і фрэсак.

"У рамках камісіі ажыццяўляецца пастаяннае супрацоўніцтва многіх устаноў культуры, у тым ліку архіваў, музеяў і бібліятэк", - зазначыў І.Чарняўскі.

Беларуска-польская кансультацыйная камісія па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны як інструмент рэалізацыі супрацоўніцтва ў галіне культуры была створана ў 1993 годзе.

Просмотров: 5249
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика