Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » А ў нашым клубе “Багач” шчыруе!

А ў нашым клубе “Багач” шчыруе!

Категория: Новости17-07-2011, 19:24

А ў нашым клубе “Багач” шчыруе!Унікальныя песні ХХ стагоддзя, 25 страў з бульбы, адмысловыя вырабы рукадзелля – гэтым змаглі наталіць свой слых, смак і зрок работнікі устаноў культуры Нясвіжскага раёна падчас семінара-практыкума, які прайходзіў 20 верасня ў вёсках Нясвіжчыны.

Мэтай семінару было азнаямленне з формамі і метадамі культурна-арганізатарскай работы на прыкладзе работ дамоў і цэнтраў культуры ў вёсках Ганусава, Салтанаўшчына, Лань, Міцькавічы, Казлы, Карцэвічы. Кожная з устаноў падрыхтавала сваё мерапрыемства. А яшчэ ішоў агляд прыдваравой тэрыторыі. Работнікі Ганусава пры ўдзеле вучняў Нясвіжскай дзяржаўнай беларускай гімназіі зладзілі “Фестываль кветак” з кароткім экскурсам у паданні, звязаныя з прыгожымі раслінамі. Дзеткі з Салтанаўшчыны на гадзіну ператварыліся ў вожыкаў, лісічак і птушанят і ад іх імя расказалі пра праблемы прыроды, а таксама правялі з гасцямі экалагічную віктарыну. “Фальклорныя вандроўкі”, якія прайшлі па іншых вёсках, былі сапраўдным святам душы для кожнага нераўнадушнага да беларускіх традыцый чалавека.

А ў нашым клубе “Багач” шчыруе!Фантазіі творчых людзей дало разгарнуцца свята ўраджаю “Багач”, якое традыцыйна адзначаецца 21 верасня. Ланьцы націснулі на “асноўны інстынкт” беларуса, прыгатаваўшы 25 розных страў з бульбы (!!!) і суправадзілі гэта адмысловымі прыпеўкамі, а таксама выставай “бульбяных” фігурак. Работнікі Міцькавіцкага дома рамёстваў здзівілі багатымі вышыўкамі, шыццём, вырабамі з бісеру, скуры і асабліва – аб’ёмнымі карцінамі з цеста. Таксама запомніліся вясёлыя песні і дасціпныя выпраўленні ў дарогу ад міцькавічан. Сапраўднае замілаванне выклікалі аптымістычныя бабулькі з вёсак Казлоўскага сельсавета – Зінаіда Чурак, Аляксандра Берташ, Марыя Акулік, якія праспявалі “даўнейшыя” песні на вечныя тэмы. Добрыя песні прагучалі і ў выкананні Зінаіды Шах, Алены Гаціла, Наталлі Крыўко ў Карцэвіцкім доме культуры. Там таксама была падрыхтваная арыгінальная імпрэза святкавання Багача з удзелам мясцовых дзяцей.А ў нашым клубе “Багач” шчыруе!

Кацярына Шчасная
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 5381
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика