Поиск:
» » Няправільна зварыла і атруцілася

Няправільна зварыла і атруцілася

Категория: Новости17-07-2011, 19:10

Няправільна зварыла і атруціласяУ бягучы перыяд у Нясвіжскім раёне зафіксаваны толькі адзін выпадак атручвання грыбамі, паведамілі ў аддзеле статыстыкі УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”. У мінулыя гады такія выпадкі былі таксама адзінкавымі. Напрыклад, у 2008 годзе атруцілася грыбамі два чалавекі, у 2007 г. – чатыры. 
Атручванні грыбамі не мелі ускладненняў і насілі выпадковы характар, сцвярджае урач-інфекцыяніст УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Сяргей Бруцкі. Напрыклад, жанчына, што трапіла да ўрачоў у гэтым сезоне, проста назбірала ўмоўна ядомых грыбоў, якія патрабуюць дасканалага прыгатавання. Хутчэй за ўсё, жанчына проста няправільна зварыла грыбы. Звычайна ў раёне выпадкі атручвання, па словах Сяргея Бруцкага, носяць эпізадычны і выпадковавы характар. “Аднойчы да нас трапіў мужчына, які ўжо 25 гадоў з’яўляецца заўзятым грыбніком. На дваццаць шосты год, як пажартаваў сам пацыент, яму проста не пашанцавала”, - расказвае ўрач-інфекцыяніст.

Загадчык аддзяленнем інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі УАЗ “Нясвіжская ЦРБ" Валянціна Траян раіць нават пры лёгкім пагаршэнні самаадчування адразу ж звярнуцца за ўрачэбнай дапамогай. Да прыбыцця медперсаналу варта ачысціць страўнік і кішэчнік ад ежы, якая ўтрымлівае атруту. Для гэтага патрэбна выклікаць ў пастрадалага рвоту. Рэкамендуецца выпіць як мага больш кіпячонай вады з содай (1 чайная лыжка на 0,5 вады). Прыняць слабіцельнае. Можна выпіць моцную гарбату, чорную каву ці малако. Супрацьпаказаны любыя спіртныя напоі, бо алкаголь толькі спрыяе усмоктванню таксінаў, а таксама напоі, што ўтрымліваюць воцат і кіслоты. Рэшткі грыбоў варта захаваць да прыхода ўрачоў, каб лягчэй было высветліць прычыну атручвання і прызначыць лячэнне.

Кацярына Шчасная
"Нявiжскi Час"

Теги: грибы
Просмотров: 5627
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика