Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Цукровы камбінат “казырне” салодкім “тузом”

Цукровы камбінат “казырне” салодкім “тузом”

Категория: Новости17-07-2011, 19:07

Цукровы камбінат “казырне” салодкім “тузом”Вопытная партыя фігурнага цукру рыхтуецца да выпуску на ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”. У бліжэйшы час пакупнікі змогуць паспрабаваць салодкія фігуркі ў выглядзе картачных масцей – “бубнаў”, “чырваў”, “пікаў” і “трэфаў”. Такі від прадукцыі будзе навінкай для ўсёй Беларусі.
Як расказаў начальнік цэха гатовай прадукцыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Алег Забродскі, новы прэсаваны цукар для продажу будзе ўпакоўвацца ў аналагічную, як і цукар “кубікамі”, кардонную каробачку. Кошт прысмаку будзе як і ў звычайнага цукру, а назву ён атрымае ад вядомай картачнай гульні - “Брыдж”.

Ціснуць “цукровыя карты” будзе спецыяльнае абсталяванне для выпуску прэсаванага цукру, які ўстаноўлены на новай вытворчай лініі турэцкай вытворчасці. Дамова, згодна якой турэцкія спецыялісты ўстанавілі новае абсталяванне, наладжваюць і рыхтуюць яго да эксплуатацыі, была падпісаная на Гарадзейскім цукровым камбінаце ў 2008 г. У хуткім часе, па словах Алега Забродскага, плануецца ўстанавіць другую вытворчую лінію, якая дазволіць паралельна выпускаць класічны прэсаваны цукар і фігурны. Пакуль прадукцыя не паступіла ў продаж, бо ідзе яе апрабацыя.
Вытворчасць новага віду цукру, тлумачыць намеснік дырэктара прадпрыемства па быце, сацыяльных пытаннях і ідэалогіі Аляксандр Марчанка, быў абумоўлены імкненнем пашырыць аб’ём і асартымент вытворчасці. Як вядома, такі від прадукцыі шырока выпускаецца ў многіх краінах свету. Гарадзейскі цукровы камбінат стане наватарам ў вытворчасці салодкіх фігурак у нашай рэспубліцы.

Кацярына Шчасная
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6042
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика