Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Шырэй едзеш, хутчэй будзеш

Шырэй едзеш, хутчэй будзеш

Категория: Новости17-07-2011, 14:18

Шырэй едзеш, хутчэй будзешДарога ад Нясвіжа ў накірунку Гарадзеі стане шырэйшай. Тут з’явіца магчымасць для хуткаснага руху, а таксама будуць зроблены веладарожкі.
Больш за сем кіламетраў участка трасы “Парачаны – Навагрудак – Нясвіж” ад Нясвіжскай кальцавой дарогі да Гарадзейскага кальца стануць шырэй за кошт добраўпарадкавання пустуючай прыдарожнай плошчы, дзе з’явяцца веласіпедныя дарожкі шырынёй па 1,5 м – 2,5 м, а таксама аўтобусны прыпынак пры павароце на вёску Саска-Ліпка. Пра гэта “НЧ” расказаў Мікалай Гузаў, інжынер-геадэзіст стаўбцоўскага прадпрыемства “ДРСУ – 29”, якое выйграла тэндар на гэтую рэканструкцыю. Па словах Мікалая Гузава, сама траса па-ранейшаму застанецца двухпалоснай, проста кожная з палос пашырыцца на 3 – 5 м для хуткаснага руху.

Работа плануецца вялікай, таму, па папярэдніх планах, поўнасцю яе завяршыць плануюць летам 2010 года. “На канец бягучага года мы плануем пабудаваць 2 км дарогі, на гэта выдзеленыя адпаведныя сродкі, - расказвае начальнік участка Уладзімір Ільючэнка. – Пакуль надвор’е добрае, ёсць надзея, што праца пойдзе на лад, але з прыходам маразоў многія работы на зямлі будуць немагчымыя.”
Зараз дарожныя службы падсыпаюць і раўняюць будучыя палосы для руху: прыбіраецца стары грунт, насыпаецца тоўсты слой пяску, сумесь са шчэбня. Таксама стаўбцоўскія дарожныя службы раўняюць і кладуць новы асфальт на гэтай дарозе (у асобных месцах таўшчыня пакрыцця дасягае да 70 см). Дарогу кладуць са схіламі, каб ўтвараўся водаадвод. Дарэчы, па словах Уладзіміра Ільючэнкі, падчас дарожных работ былі знайдзены рэшткі водаадводнай трубы, якой, як мяркуюць самі дарожнікі, каля ста гадоў.

Як удалося даведацца, пашырэнне дарогі вядзецца па планах рэканструкцый дарог Мінскай вобласці. Па рашэнню Дзяржбуднадзору будаўніцтва пачалося з пачатку верасня 2009 г. Усе схемы работ узгодненыя з ДАІ. Пакуль ёсць часовыя нязручнасці для ўдзельнікаў руху, але на рэканструкцыі працуе каля 30 чалавек, выкарыстоўваюцца ўсе віды сучасных машын.

Кацярына Шчасная, Ігар Еўтух
"Нясвiжскi Час"

Теги: дороги
Просмотров: 6186
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика