Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Помніць пра верасень 39-га

Помніць пра верасень 39-га

Категория: Новости17-07-2011, 14:14

Помніць пра верасень 39-гаПрадстаўнікі Таварыства несвіжан, жыхары горада і раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці помніка невядомаму пагранічніку, які загінуў ў в. Пляшэвічы 17 верасня 1939 г. Мерапрыемства прайшло 26 верасня у гэтых мясцінах.

На асвячэнні магілы прысутнічалі члены Таварыства несвіжан (таварыства палякаў-ураджэнцаў Нясвіжскай зямлі, што жывуць за мяжой), ксёндз парафіі Божага Цела ў Нясвіжы Пётр Шарко, жыхары з в. Пляшэвічы, а тасама прадстаўнікі горада і раёна. Усяго, паводле слоў старшыні Таварыства Ежы Буткевіча, было каля пяцідзесяці чалавек.

У 1930-я гады у Пляшэвічах, як успамінае колішняя жыхарка вёскі Галіна Асмольская, знаходзіўся корпус аховы памежжа. Малады пагранічнік, якому было крыху больш за дваццаць, загінуў тут падчас наступлення Чырвонай Арміі ў 1939 г. Яго цела знайшлі мясцовыя жыхары, якія і пахавалі пагранічніка па ўсіх правілах. Доўгі час на магілу прыходзілі і маладыя, і старыя палякі, якія аддавалі даніну павагі загінуўшаму. Аднак пасля на гэтае месца сталі забывацца. У мінулым годзе, як расказвае Ежы Буткевіч, падчас вандроўкі па Нясвіжчыне члены Таварыства несвіжан пабачылі месца пахавання зарослым і недагледжаным. Адна з жанчын, Вікторыя Дзявота, прапанавала сабраць сродкі для ўсталявання помніка, што было зроблена. Гранітную пліту даставілі ў Пляшэвічы з Варшавы.

Для нас асвячэнне гэтай магілы мае сімвалічнае значэнне. Гэта даніна памяці ўсім польскім пагранічнікам, якія загінулі восенню 1939 года”, - адзначыла Галіна Асмольская.

Кацярына Шчасная
"Нясвiжскi Час"

Теги: война
Просмотров: 5000
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика