Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Каханне са смакам мёду

Каханне са смакам мёду

Категория: Новости17-07-2011, 14:10

Каханне са смакам мёдуЗінаіду Аляксандраўну і Іосіфа Казіміравіча Мохартаў можна смела назваць “салодкай парачкай”. Гэтых немаладых, але вельмі сімпатычных людзей у адну сям’ю злучылі… пчолы.

Знайсці сваё шчасце у сталым узросце не так ужо і проста, але гэтым двум хапіла і сіл, і проста іроніі лёсу, каб быць разам.
Іосіф Казіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Доўгае, што ў Копыльскім раёне. Служыў у арміі, пасля якой быў накіраваны на работу на сакрэтны завод па вытворчасці ўрана ў Таджыкістане. Сорак шэсць гадоў жыцця ва ўсходняй краіне з яе адметнымі норавамі, ваенны гарадок пакінулі незабыўныя ўспаміны ў душы Іосіфа Мохарта. Аднак з пачаткам грамадзянскай вайны ў Таджыкістане ў 1990-х, з распадам Савецкага Саюза жыць у краіне стала невыносна. Хлеб выдаваўся па картках – усяго па 125, а потым і па 75 грамаў на дзень на чалавека. Іосіф Казіміравіч да таго ж даглядаў хворую на цукровы дыябет жонку.

Разам з сям’ёй, а таксама з запакаванымі пчалінымі вуллямі Іосіф Мохарт сеў у перапоўнены да адказу бежанцамі вагон цягніка і едзе ў Беларусь. Прайшло некалькі гадоў, і герой нашага артыкула застаўся без жонкі. Ужо даўно пенсіянер, на роднай Капыльшчыне ён працягвае займацца любімым заняткам – пчалярствам. Аднак не хапае пчолаў, і адзін з гандляроў бортніцкімі прынадамі раіць Іосіфу Казіміравічу з’ездзіць у Нясвіж да жанчыны, якая нядаўна аўдавела і распрадае вуллі, якімі займаўся муж. Так Іосіф Казіміравіч прыгожым майскім днём 1997 года трапляе да Зінаіды Аляксандраўны. Яму 71, ёй 62. Яны спадабаліся адзін аднаму пасля першай сустрэчы. Аднак напачатку былі пчолы. Іосіф Казіміравіч агледзеў вуллі, прыцаніўся. І ўжо збіраўся забіраць запаветныя “домікі”, аднак зразумеў, што іх не тое што везці, падняць цяжка. З Зінаідай яны вырашылі: пчолы з вуллямі застаюцца ў яе, а Іосіф будзе прыязджаць і даглядаць іх.

Напачатку пчаляр вельмі часта ездзіў у Нясвіж, а потым, з надыходам летніх работ, спыніў візіты. “Я помню тады перажывала, усё, кажу дачцэ, не прыязджае той сімпатычны мужчына”, - расказвае Зінаіда Мохарт. Аднак восенню Іосіф Казіміравіч вярнуўся і прапанаваў жанчыне руку і сэрца, хаця, прызнаецца, гэта было зрабіць нялёгка – ўсё-такі чалавек “старой загартоўкі”. Дзеці аднесліся да гэтага саюзу з павагай. “Мая дачка заўсёды ў тэлефоннай размове пытаецца: а як там пажывае Іосіф Казіміравіч?”, - расказвае Зінаіда Мохарт. У гаспадыні дома ёсць сын і дачка, у Іосіфа Казіміравіча – дачка (адной дачкі ўжо не стала), у абодвух – унукі, у гаспадара сям’і – і праўнукі.

Пара разам ужо 12 гадоў. Даглядаюць дом, агарод, трымаюць пчол, садзяць кветкі – адных руж у сям’і Мохарт дваццаць кустоў! Сакрэт шчасця, лічыць, Іосіф Мохарт, у тым, што мужчына павінен быць сапраўдным гаспадаром, умець несці адказнасць за сваю сям’ю і не баяцца цяжкасцей. Сам ён з сям’і, дзе было чатыры сястры і маці, і з дзяцінства не быў выпешчаны ўвагай і прывык працаваць. Зінаіда Мохарт са свайго боку дадае, што жанчына не павінна замыкацца ў сваёй адзіноце, а ісці насустрач новаму шчасцю, і ўсё рабіць для сямейнага ладу. Дарэчы, напачатку кастрычніка ў Зінаіды Мохарт яшчэ адна важная дата – яна будзе адзначаць Дзень настаўніка. Жанчына сорак гадоў адпрацавала ў школе ў вёсцы Квачы.

Кацярына Шчасная
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6912
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика