Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Парадніліся з Салерна

Парадніліся з Салерна

Категория: Новости17-07-2011, 14:03

Парадніліся з СалернаБарабанны дроб, шэрагі сцяганосцаў з італьянскага горада Кава-дэй-Тэрэні (Салерна) апоўдні 3 кастрычніка абвясцілі аб тым, што ў Нясвіжа з’явіўся яшчэ адзін горад-пабрацім.

Каля паловы на дванаццатую Ратушная плошча Нясвіжа ператварылася ў сярэднявечны горад. Каля 50 сімпатычных хлопцаў і дзяўчат калектыва “Сцяганосцы Кавы” (які быў створаны для папулярызацыі гістарычных традыцый свайго горада) у строях эпохі Адраджэння выйшлі на плошчу пад бой барабанаў і гукі фанфар. Асноўнай часткай іх выступлення было шоў сцяганосцаў, дзе сцягі ў руках спрытных італьянскіх хлопцаў на палову гадзіны ператварыліся проста ў яркіх лятаючых матылькоў. Вялікі натоўп гледачоў, што сабраліся на плошчы, імкнуўся зняць на фота і відэа кожны актрабатычны рух артыстаў. І здзівіцца тут было чаму. Напрыклад, адзін са з удзельнікаў калектыву жангліраваў шасцю сцягамі!

Парадніліся з СалернаДля падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж Кавай-дэй-Тэрэні і Нясвіжам у наш горад з афіцыйным візітам наведалі прадстаўнікі пасольства Італіі ў Беларусі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Італіі ў Беларусі Джуліо Прыджоні, адміністрацыі г. Кава-дэ-Тырэні. Гэты горад стаў другім італьянскім пабрацімам Нясвіжа, паведамляе БЕЛТА.

Важная падзея адбылася ў межах вялікай культурнай акцыі “Італьянскае адраджэнне ў Беларусі”, што з 1 кастрычніка па 14 лістапада,праводзіць пасольства Італіі ў Беларусі. Выступленне сцяганосцаў прайшло таксама ў Міры, аднак асноўная частка мерапрыемстваў – выставы, бізнес-форумы, круглыя сталы, тэатральныя выступленні – адбудуцца ў Мінску.

Парадніліся з СалернаПарадніліся з СалернаПарадніліся з СалернаПарадніліся з Салерна

Теги: гости
Просмотров: 3882
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика