Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Было нічым, а стане газам

Было нічым, а стане газам

Категория: Новости17-07-2011, 13:59

Было нічым, а стане газамДзве біягазавыя ўстаноўкі, якія вырашаць пытанні пераапрацоўкі выкідаў сельгасвытворчасці і забяспечаць прадпрыемствы ўласнай электрычнай і цеплавой энергіяй, хутка з’явяцца ў Нясвіжскім раёне. Адна – на тэрыторыі СВК “Лань”, другая – у СВК “Агракамбінат “Сноў”.


Экалагічныя аб’екты будуць пабудаваныя са 100%-м удзелам інвестыцый нямецкай кампаніі “TelDaFax” і з выкарыстаннем рабочай сілы адной з салігорскіх будаўнічых кампаній, расказалі ў СВК “Лань-Нясвіж” і СВК “Агракамбінат “Сноў”.
Ужо падрыхтаваная праектна-сметная дакументацыя на будаўніцтва біягазавай устаноўкі ў СВК “Лань – Нясвіж”, вырашаецца пытанне выдзялення зямельнага ўчастка, расказаў старшыня СВК Генадзь Салавей. Паводле яго слоў, аб’ект з’явіцца ў раёне свінаводчага комплексу, а ўвядзенне яго ў эксплуатацыю намечана на верасень 2010 г. У гэтым годзе на базе СВК “Лань – Нясвіж” створана сумеснае прадпрыемства ТДФ “Экотех – Лань”, якое і будзе эсплуатаваць біягазавую ўстаноўку (аналагічнае прадпрыемства створана і ў Снове). Работа экалагічнага аб’екта будзе мець шмат плюсаў для СВК “Лань-Нясвіж”: вытворчасць электраэнергіі – 1МВт за гадзіну, цеплавой энергіі – 1,2 МВт за гадзіну. Таксама ўстаноўка будзе перарабляць прадукты канцавой вытворчасці (прасцей, адходы), што па-першае зменшыць рызыку для азонавага слою, а па-другое, пераапрацаваныя адходы можна будзе выкарыстоўваць у якасці ўгнаення, што, па словах Генадзя Салаўя, можа павялічыць ураджайнасць да 10%.

Будаўніцтва біягазавай устаноўкі ў Снове пачнецца ў бліжэйшыя дні, пакуль (на 1.10.2009) вырашаецца пытанне выдзяленне зямельнага ўчастка (ўсё-такі аб’ект зойме 1,37 га зямлі), расказаў старшыня СВК “Агракамбінат “Сноў” Мікалай Радаман. Біягазавая ўстаноўка будзе ўяўляць комплекс з шасці так званых метантанкаў, падобных на сянажныя вежы, дзе будзе весціся пераапрацоўка вадкіх арганічных адходаў з дадакткам сіласу і саломы. Дзякуючы тэрмічнай апрацоўцы, з іх будзе выдзяляцца газ метан, а з яго – будзе весціся выпрацоўка электра- і цеплавой энергіі, а таксама якасных угнаенняў для палёў. Цяпло, паводле словаў Мікалая Радамана,будзе выкарыстоўвацца для абагрэву свінакомплексу, майстэрняў, іншых гаспадарчых пабудоў агракамбіната. А ўгнаенні дапамогуць не толькі павысіць ураджайнасць, але і адмовіцца ад выкарыстання мінеральных угнаенняў.

Будаўніцтва біягазавых установак вядзецца згодна планаў і дамоў Мінсельгасхарчу. У Беларусі ўжо ўведзены ў эксплуатацыю тры падобных комплекса – у Брэсцкім раёне, Заслаўлі і Гомелі.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Теги: лань, снов
Просмотров: 6233
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика