Поиск:
» » Казачная гісторыя з расійскай “зоркай” здымаецца ў Нясвіжы

Казачная гісторыя з расійскай “зоркай” здымаецца ў Нясвіжы

Категория: Новости17-07-2011, 12:48

Казачная гісторыя з расійскай “зоркай” здымаецца ў Нясвіжы
Дзіцячы фільм-казка “Рыжык” з удзелам вядомага расійскага акцёра Дзмітрыя Мілера здымаецца гэтымі днямі ў Нясвіжскім замку і ў Мінску.

У Нясвіжы здымкі кінастудыі “Беларусьфільм” пройдуць у пакоі замкавага кафэ, а таксама ў памяшканні архіва.

Паводле слоў намесніка дырэктара здымачнай групы Юрыя Бондара, на Нясвіжскім палацы здымачная група спынілася падчас падрыхтоўчага перыяду, так званага “выбара натуры”: “Беларусьфільм” шукаў інтэр’еры з гістрычным каларытам. Нягледзячы на рэстаўрацыйныя работы і нават на тое, што дзень здымак прыпаў на дзень правядзенння міжнародннай канферэнцыі, адміністрацыя замка пасля доўгіх ваганняў усё ж дала згоду “Беларусьфільму”.

Сюжэт фільма такі. Маленькая дзяўчынка (яна і ёсць Рыжык) захапляецца кнігамі. Аднойчы, ходзячы па бібліятэцы, яна дзіўным чынам трапляе ў чароўны замак казачнай краіны Недаль. Тут жывуць два прынцы, браты-блізняты Морыс і Себасцьян, якія спаборнічаюць паміж сабой за сэрца адной дзяўчыны. Абодвух прынцаў сыграе Дзмітрый Мілер, які стаў папулярным пасля асобных фільмаў (“Слуга государев” і інш.) і больш за ўсё – пасля ўдзелу ў тэлешоў “Ледніковы перыяд”. Нягледзячы на сціплы бюджэт фільма, акцёр адгукнуўся на прапанову рэжысёра-пастаноўшчыка Алены Турковай і “Беларусьфільма”. Абранніцу прынцаў іграе беларуская актрыса Аліса Самахавец.

Паводле слоў Юрыя Бондара, на 20 кастрычніка ўжо адзнята палова матэрыялу. Поўнасцю стужку плануюць адзняць ў снежні. Яшчэ год спатрэбіцца на афармленне камп’ютарнай графікі, якой, абяцаюць стваральнікі стужкі, у фільме будзе 40%.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 5629
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика