Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Курс на захаванне спадчыны

Курс на захаванне спадчыны

Категория: Новости17-07-2011, 12:47

Курс на захаванне спадчыныНашчадкі княжацкага роду Мікалай і Мацей Радзівілы, міністр культуры Беларусі Павел Латушка, вядомыя дзеячы навукі і культуры 20 кастрычніка прыбылі ў Нясвіж для удзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням адраджэння Нясвіжскага замка Радзівілаў.

Пытанні якаснай і хуткай рэканструкцыі Нясвіжскага замка, папаўнення яго фондаў – адны з самых вострых. Аднак іх немагчыма разглядаць без вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага, без дапамогі краін-суседзяў, бо Радзівілаўская спадчына носіць шматэтнічны характар.

Гэта адзначыў у сваім выступленні падчас урачыстага адкрыцця канферэнцыі міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Разважаючы пра рэканструкцыю замка, (якую плануецца завяршыць да 2011 года пры адпаведным фінансаванні) міністр спыніўся і на пытаннях папаўнення музейных фондаў. Адна з праблем, адзначыў Павел Латушка, тое, што шмат былых Радзівілаўскіх каштоўнасцей знаходзіцца за межамі не толькі Нясвіжа, але і Беларусі. Аднак зрухі ёсць. З Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы былі перададзеныя дзве старажытныя вазы, плануецца атрымаць адтуль яшчэ і люстэркі. З санаторыя “Сосны” былі вернутыя дзве жырандолі XIX ст. Пад эгідай ЮНЭСКА рэалізуецца праект ставарэння віртуальнай бібліятэкі дакументаў былой бібліятэкі ардынацыі Радзівілаў. Павел Латушка прапанаваў і наступнае вырашэнне праблемы папаўнення музейных фондаў:
“Мы павінны максімальна выкарыстаць музейныя фонды нашай краіны, дзе знаходзяцца прадметы, якія раней належалі палацу і могуць быць выкарыстаны пры яго музеефікацыі. Другое – гэта набыццё аўтэнтычных рэчаў, якія раней належалі Радзівілам. Аднак гэтая справа дорага каштуе. Трэцяе – выраб рэчаў, аналагічным колішнім”.

Курс на захаванне спадчыныЯк вядома, вяртанне рарытэтных прадметаў Радзівілаўскага палаца з-за мяжы, напрыклад з Польшчы, не прадугледжана заканадаўствам гэтай краіны. Выйсце – браць рэчы на дэпазіт або рабіць копіі. Так, 26 кастрычніка адбудзецца перадача 45 лічбавых копій партрэтаў з Радзівілаўскай калекцыі, што зараз находзяцца ў Польшчы. 

Павел Латушка падзякаваў нашчадкам Радзівілаў, што сёння пражываюць у Польшчы, за магчымасць атрымліваць звесткі аб гісторыі і сучаснасці славутага роду. Прадстаўнікі княжацкай дынастыі дапамагаюць і ў папаўненні фонда музея-запаведніка “Нясвіж”. Так, падчас пленарнага паседжання канферэнцыі, Мацей Радзівіл перадаў у фонд музея-запаведніка “Нясвіж” шэраг копій партрэтаў прадстаўнікоў княжацкага роду – Мікалая Крыштафа Радзівіла, Януша Радзівіла, пана Каханку, Тэклі Радзівіл і іншых, лічбавую копію старажытнай іконы. Ад свайго імя Мацей і Мікалай Радзівілы падзякавалі удзельнікаў канферэнцыі за цікавасць да вывучэння жыцця і дзейнасці княжацкага рода і гісторыі Нясвіжа. Копія партрэта Караля Станіслава Радзівіла была таксама перададзена у музей-запаведнік “Нясвіж” дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Сяргеям Вечарам.

Пра тое, чым зараз жыве Разівілаўскі палац, расказаў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Валерый Сталярчук. Паводле яго слоў, сёння асвоена крыху больш за палову праектна-сметнага кошту рэканструкцыі, рэшткі складаюць 65 мільярдаў беларускіх рублёў. Завяршаюцца агульна-будаўнічыя работы на другім пускавым комплексе, наперадзе – тонкія аздабленчыя работы. Пытанні рэканструкцыі замка абмяркоўваюцца на рэспубліканскай радзе, на беларуска-польскай камісіі, кансультатыўную дапамогу аказваюць супрацоўнікі Акадэміі навук, шмат што робіць доктар мастацтваазнаўства, прафесар БДУ Надзея Высоцкая.

У працы пленарнага паседжання прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай і абласной улады, навукоўцы, вядомыя культурныя дзеячы, пасол Літвы ў Беларусі Эміндас Багданас і пасол Польшчы ў Беларусі Генрых Літвін. На заканчэнні ўрачыстай часткі прысутныя пабачылі урывак пастаноўкі оперы Яна Давіда Голанда “Чужое багацце нікому не служыць” у выкананні артыстаў творчага калектыва “Беларуская капэла”.

Падчас непасрэднай канферэнцыі даследчыкамі Акадэмііі Навук, навукоўцаміі з Літвы, Польшчы і Расіі, супрацоўнікамі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” былі абмеркаваныя пытанні рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і афармлення музеяў, асаблівасці палацавых рэканструкцый. Удзельнікі канферэнцыі авдкрылі невядомыя старонкі з гісторыі Нясвіжа і Радзівілаўскага палаца, а таксама даведаліся пра развіццё палацаў Радзівілаўскага роду у Літве, Польшчы, Украіне.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 7257
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика