Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Выстава конкурса “Мая Радзіма цяпер”

Выстава конкурса “Мая Радзіма цяпер”

Категория: Новости17-07-2011, 12:39

Выстава конкурса “Мая Радзіма цяпер”У канферэнц-зале Нясвіжскай раённай бібліятэкі гэтымі днямі ёсць магчымасць пабачыць выставу фотаработ юных удзельнікаў раённага конкурса “Мая Радзіма цяпер”.

Фотаконкурс прайшоў у межах рэспубліканскага праекта ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” “Народжаныя ў Беларусі”, які быў прымеркаваны да Года роднай зямлі. Удзел у ім прынялі 25 падлеткаў з усяго Нясвіжскага раёна. Большасць прадстаўленых на конкурс работ – гэта фотапейзажы. Аднак некаторыя пайшлі арыгінальным шляхам.
Так, Вераніка Шчэрба (СШ №1) адлюстравала сваю сястру, Паліна Цярпіцкая з Сейлавіч - гарэзлівага аднакласніка, а ў аб’ектыве ліцэіста Яўгена Каспера апынуўся мурашнік. Работы Веранікі і Яўгена былі былі прызнаныя сярод лепшых і адзначаныя дыпломамі.

Таксама ўвагу журы прыцягнулі фотаздымкі вучняў СШ №1 г. Нясвіжа Аляксея Лабко (“У будучыню разам з намі”), Кацярыны Пятрыка (“Прывітанне, мілае жыццё”), Дзмітрыя Мамчыца з Салтанаўшчыны (“Русалачка”). Дыпломы і прызы атрымалі таксама Юлія Яраш з Аношак (“Фарбы восені”), Уладзіслаў Усовіч з СШ №1 г.п. Гарадзея (“Гладзь сажалкі”).

Выстава конкурса “Мая Радзіма цяпер”Праект “Народжаныя ў Беларусі” меў і другую творчую частку – конкурс журналісцкіх публікацый “Мы за сваіх”, праведзены ў раёне сярод юных майстроў пяра. Перамогу у конкусе атрымала Ганна Багатка з Лані, якая ў сваёй рабоце расказала пра прыгажосць роднага края і яго традыцыі. Яшчэ адна пераможца, Ганна Паўлючык, зрабіла арыгінальную рэкламу айчынным брэндам, паразважаўшы над іх назвамі і нават угледзела рэкламу мясной прадукцыі агракамбіната “Сноў” у творы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Таксама лепшымі былі названы патрэтны нарыс аднавяскоўца, напісаны Ірынай Плаксай (ліцэй)і сачынне з вершам пра Нясвіж сумеснага аўтарства Сасніцкага Аляксея і Рамана Жышко (СШ №1).

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6995
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика