Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Ад “цаглінкі” да круасанаў

Ад “цаглінкі” да круасанаў

Категория: Новости17-07-2011, 12:37

Ад “цаглінкі” да круасанаўНясвіжскі хлебазавод гэтай восенню асвоіў новы від прадукцыі – мучныя прысмакі “Хлябцы сталічныя новыя”. Наколькі запатрабаваныя хлебныя навінкі ў несвіжан, “НЧ” пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства.

Новыя прысмакі ўяўляюць сабой нарэзаныя здобныя хлябцы з разынкамі, запакаваныя ў поліэтыленавую плёнку. Вага хлебнага вырабу – 250 г. Як расказала тэхнолаг Нясвіжскага хлебазавода РУП “Барысаўхлебпрам” Яніна Ціхонка, хлябцы выпечаны з пясочнага цеста з пшанічнай мукі і падсушаныя як сухарыкі.

Дадзеная рэцэптура была распрацаваная ў гэтым годзе спецыялістамі “Гомельхлебпрама”, і закупленая Нясвіжскім хлебазаводам. Увядзенне новай кандытарскага вырабу было абумоўлена, па словах спецыяліста па маркетынгу Раісы Піваварчык, імкненнем пашырыць асартымент прадпрыемства, а таксама стварыць канкурэнцыю прысмакам, што выпякаюць КУП “Магазін №3” і Нясвіжскае РАЙПА.

Сёння навінка хлебазавода ўжо знайшла свайго пакупніка, ёй зацікавіліся нават сталічныя магазіны, аднак аб’ёмы гэтых прысмакаў невялікія. Справа ў тым, тлумачыць Яніна Ціхонка, што пакупнікі не аддаюць вялікай увагі гэтым хлябцам. Як расказала спецыяліст па маркетынгу прадпрыемства Раіса Піваварчык, прычына, па-першае, у высокім кошце прысмаку – каля 2,5 тысячы беларускіх рублёў. Праўда, гэта абумоўлена высокай затратнасцю на вытворчасць дадзенай прадукцыі – працяглым і дарагім тэхналагічным працэсам: цеста для хлябцоў трэба выпечы, разрэзаць на кавалачкі, а потым падсушыць нарэзаныя прысмакі. Таксама нясвіжскія пакупнікі больш прывыклі да традыцыйнага асартыменту. Па словах Раісы Піваварчык, найболш набываюцца звыклыя яшчэ з савецкіх часоў чорныя хлябы-“цаглінкі”, падавыя хлябы, батоны. Гэта тлумачыцца і звычкай, і штодзённай неабходнасцю у хлебе, і невысокай цаной на гэтую прадукцыю. З кандытарскіх вырабаў папулярныя даўно вядомыя вафельныя трубачкі з крэмам і “модныя” круасаны. “Кожны тавар мае права на існаванне, калі ў яго ёсць пакупнік. Адна справа, што сёння ў краме можна разгубіцца ад вялікага асартыменту хлебнай і кандытарскай прадукцыі”, - зазначае Раіса Піваварчык.

Самы вялікі поспех сярод навінах прадпрыемства ў пакупнікоў атрымала ляпёшка для піцы, якая прадаецца з кастрычніка мінулага года: відаць, ахвотнікаў самім рабіць дома італьянскія прысмакі ўсё большае. Таксама ў свой час былі вельмі папулярныя хлябцы для тостаў. Зараз адным з прыярытэтных напрамкаў Нясвіжскага хлебазавода з’яўляецца здаровае харчаванне, выраб дыетычных хлябоў: хлеб “Салігорскі”, хлеб “Марскі прыбой”, хлеб “Бяздрожжавы Бярэзінскі” і інш.

Прадпрыемсва супрацоўнічае з гандлёвымі кропкамі Нясвіжскага раёна, Клецка, Стаўбцоў, Копыля, Мінска. Для таго, каб паскорыць працэс дастаўкі смачнай прадукцыі, кіраўніцтвам хлебазавода ў гэтым годзе былі набытыя два хлебных аўтафургоны.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 7505
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика