Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Стары будынак? Прададзена!

Стары будынак? Прададзена!

Категория: Новости17-07-2011, 12:36

Стары будынак? Прададзена!Два пустуючых будынкі ў Нясвіжы ў гэтым годзе былі прададзеныя на аукцыёнах.

На аукцыёнах, адзін з якіх праводзіў Нясвіжскі райвыканкам, а другі –Мінскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці, былі прададзеныя былы будынак салона-галерэі “Скарбніца” па вул. Савецкай і будынак механічных майстэрняў па вул. Слуцкай. Пра гэта расказала намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Людміла Мядзведзева.
Паводле яе слоў, першы будынак выкупіла адна з нясвіжскіх арганізацый. Згодна дамовы, напрыканцы 2010 года тут з’явіцца аб’ект грамадскага харчу. Былыя ж мехмайстэрні ператвораца ў пункт аказання бытавых паслуг.

Таксама выстаўляліся на аўкцыён будынкі штабу і казармы па вул. Гейсіка, але пакуль безвынікова. Разглядаецца магчымасць паўторнага іх выстаўлення, але ўжо з 50% зніжэннем пачатковай цаны. Такія ваганні ў попыце, патлумачыла Людміла Мядзведзева, абумоўленыя тым, што названыя будынкі патрабуюць значных капіталаўкладанняў. Планавалася таксама ўключыць у абарот будынкі былых школ ў Саска-Ліпцы і Квачах, аднак продаж не адбыўся і гэтыя аб’екты на 2009 год былі закансерваваныя.

Неабходнасць правядзення падобных аўкцыёнаў тлумачыцца тым, што ўся маёмасць, якая не выкарыстоўваецца, павінна быць уключана ў абарот. Пустуючыя будынкі не толькі парушаюць эстэтыку. Большая праблема ў тым, што гэта – “замарожаныя” грошы. Тыя будынкі і памяшканні, якія сёння раённыя ўлады могуць выкарыстаць самі, бясплатна перадаюцца для розных арганізацый, якія маюць у іх патрэбу. Так, у гэтым годзе ва ўласнасць СВК “Грыцкавічы” быў перададзены будынак зачыненай Нялепаўскай пачатковай школы. Калі ў якім-небудзь будынку няма вострай патрэбы, райвыканкамам прымаецца рашэнне аб выстаўленні яго на аукцыён. Згодна дзеючага заканадаўства, кіраўніцтва Нясвіжскага раёна мае права прамога правядзення аукцыёну ў тых выпадках, калі памяшканне прадаецца тым асобам, якія арэндавалі яго больш за пяць гадоў. На сённяшні дзень, паводле звестак аддзела эканомікі, такіх асоб у Нясвіжскім раёне няма. Таму аукцыёны па продажы аб’ектаў камунальнай уласнасці праводзіць Мінскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці.

У 2008 годзе з аукцыёну былі прададзеныя чатыры будынкі, у 2007 г. – два прададзеныя, два перададзеныя бясплатна. На бліжэйшым аўкцыёне ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс” выставіць на продаж базу “Гарадзея” са складскімі памяшканнямі, зямельным участкам. Інфармацыя аб падобных продажах празрыстая, прадстаўленая ў інтэрнеце, на сайце Нясвіжскага райвыканкама. Так што інавестарамі могуць выступіць не толькі мясцовыя дзелавыя людзі.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6272
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика