Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Раз укол, два ўкол

Раз укол, два ўкол

Категория: Новости17-07-2011, 12:27

Раз укол, два ўколУ Нясвіжскай ЦРБ 3 лістапада прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў прафесію медсясцёр, што прыйшлі працаваць у бальніцу ў гэтым годзе.

Васьмі маладым медсястычкам, якія у 2009 годзе скончылі медыцынскія вучылішчы ў Мінску і Слуцку і ў жніўні прыйшлі працаваць ва УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”, былі ўручаныя сертыфікаты маладога спецыяліста і памятныя падарункі. Урачысты момант адбыўся ў актавай зале Нясвіжскай ЦРБ.
Аднак перад канцэртам медсясцёр чакаў своесаблівы тэст на валоданне практычнымі і тэарэтычнымі ведамі і ўменнямі. Дзяўчаты паказалі асноўныя навыкі, з якія ім даводзіцца выкарыстоўваць штодзённа. Так, медсястра терапеўтычнага аддзялення Ірына Гарбуновіч паказала як правільна рабіць ўнутрымышачныя ін’екцыі, Анастасія Брытвіч з гэтага ж аддзялення – як рабіць унутрывенную струйную ін’екцыю, Таццяна Груша ставіла ўнутрывенную капельніцу. Гэтыя маніпуляцыі медсёстры паказвалі на пацыентах тэрапеўтычнага аддзялення, што дадавала асаблівую сур’ёзнасць мерапрыемству. Свае практычныя навыкі паказалі і медсёстры Надзея Ярмольчык, Кацярына Дудар, Вера Хамёнка, Вольга Хандрыка. Са сваімі заданнямі дзяўчаты справіліся, яны засталіся задаволеныя самі і парадавалі сваіх настаўнікаў.

Сертыфікат маладога спецыяліста ў гэты дзень атрымала і медсястра Карэлія Кароль.

Як расказвала старшая медсястра УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Таццяна Камёнка, у бальніцы ўжо не першы год дзейнічае школа маладога спецыяліста, па выніках вучобы ў якой здаецца залік. Працуе таксама ў медустанове савет медсясцёр. Усё гэта дазваляе значна павысіць падрыхтаванасць сярэдняга медыцынская персаналу, нават да ўзроўню пасады памочніка ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе. Адзін супрацоўнік з Нясвіжскай ЦРБ зараз праходзіць спецыяльныя курсы на атрыманне такой кваліфікацыі, і ён атрымае права аказваць даўрачэбную дапамогу. Аднак ужо сёння ў Нясвіжскай ЦРБ дзейнічае кабінет даўрачэбнай дапамогі, дзе працуюць толькі медсёстры. Таксама сярэдні медыцынскі персанал праводзіць гутаркі аб здаровым ладзе жыцця з пацыентамі стацыянара.

Мерапрыемствы па прысвячэнню ў прафесію накіраваны таксама на лепшую адаптацыю маладога персанала.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 5474
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика