Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Пра інтэрнат і інтэрнет

Пра інтэрнат і інтэрнет

Категория: Новости17-07-2011, 12:25

Пра інтэрнат і інтэрнетЗ прызавымі дыпломамі вярнуліся навучэнцы Нясвіжскага каледжа з абласной навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, якая праходзіла 31 кастрычніка – 1 лістапада ў Мінску.

Першае месца ў секцыі “Руская мова” было аддадзена сумеснай рабоце навучэнкі IV курса Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Кацярыны Жураўлёвай і ўжо выпускніка гэтай установы Аляксандра Карнелюка.
Работа тычылася інтэрнет-імёнаў – нікнеймаў, і выклікала паводле слоў Кацярыны Жураўлёвай, вялікі інтарэс ў прысутных на канферэнцыі сваёй актуальнасцю. Гэтае даследаванне навучэнцы каледжа прадстаўлялі на канферэнцыях яшчэ раней, на гэты раз яно было дапрацавана: колькасць даследаваных інтэрнет-імёнаў павялічылася да 500 (прыклады браліся з папулярных чатаў сайтаў mail.ru tut.by). Таксама маладыя людзі распрацавалі лінгвістычны генератар нікнеймаў з базай імён. Такую базу, расказала навуковы кіраўнік работы, старшыня навуковага клуба “Спасціжэнне” Алена Рацкевіч, можа лёгка ўзяць на ўзбраенне любы праграміст для стварэння праграмы па падборы нікнеймаў для карыстальніка сусветнай сеткі па асабістых крытэрыях і найлепшым чынам прадставіць свой вобраз.

Кацярына Гладкая, навучэнка IV курса, прадставіла на суд дыпламаваных сталічных выкладчыкаў даследаванне “Нясвіжскі манастыр бенекцінак як унікальны помнік беларускай архітэктуры”, напісанае пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Нясвіжскага каледжа па выхаваўчай рабоце Алены Мацэль. Работа дзяўчыны заняла трэцяе месца ў секцыі “Гісторыя”, а мультымедыйная прэзентацыя з мноствам фотаздымкаў, створаная пры ўдзеле кіраўніка па вытворчай практыцы Святланы Курчык, стала лепшай. Кацярына Гладкая падмеціла ўнікальныя факты. Па-першае, яна вызначыла дакладную дату закрыцця манастыра і пераходу яго пад вайсковую казарму. Справа ў тым, што некалькі гадоў таму работнікі ў адным з пакояў студэнцкага інтэрната, які месціцца цяпер у былым будынку манастыра, пад шпалерамі была знойдзена графічная эмблема воінскага падраздзялення, які мясціўся ў будынку манастыра, на якой указаныя даты 1873 – 1878 гг. Па іроніі лёсу, менавіта Каця была заселеная ў гэты пакой. Было адзначана і тое, што манастыр бенекцінак быў вучэбнай установай для дзяўчат (і гэта ў канцы ХVI ст.), а таксама меў адкрытую архітэктурную кампазіцыю, што рэдка для манастыроў. Кацярына, дарэчы, для напісання сваёй работы з’ездзіла не толькі ў Нацыянальную бібліятэку, але і ў в. Новая Мыш пад Баранавічамі, куды ў свой час патрапілі алтар і арган з зачыненага манастырскага касцёла.

“Для таго, каб напісаць удалую навуковую работу, трэба ўдалае спалучэнне працы выкладчыка і студэнта, - адзначае Кацярына Жураўлёва. – А нас над нікнеймамі працуе увогуле трое, і гэта цудоўна, бо кожны ўносіць сваё цікавае бачанне праблемы”. “Многія з тых, хто жыве ў інтэрнаце каледжа, не ведаюць яго гісторыі. З асветніцкай мэтай мы з Аленай Аляксееўнай Мацэль правялі ў інтэрнаце “Вечары на канапе”, дзе расказалі пра адметнасць былога манастыра”, - расказала Кацярына Гладкая.

Для маладых даследчыкаў, а таксама для іх навуковых кіраўнікоў гэтыя перамогі – вялікая радасць і стымул творча працаваць далей. Тым больш, што толькі трэць з заяўленых дакладаў была дапушчаная да ўдзелу ў канферэнцыі.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6313
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика