Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Чатыры новых аўтобусы ў аўтапарку

Чатыры новых аўтобусы ў аўтапарку

Категория: Новости16-07-2011, 22:05

Чатыры новых аўтобусы ў аўтапаркуПаводле інфармацыі галоўнага інжынера ДУП “Аўтапарк №8” Вячаслава Карповіча, у 2009 годзе ў парк паступілі чатыры аўтобусы гомельскай маркі “Радзіміч”. Першыя аўтобусы былі атрыманыя напачатку года, два другія – ў жніўні і ў канцы верасня. Тры аўтобусы змяшчальнасцю 20 месцаў выконваюць зараз прыгарадныя перавозкі. Асаблівай навінкай стаў “Радзіміч А-0921” павышанай камфортнасці – з мяккімі крэсламі, абсталяваны кандыцыянерамі і відэасістэмай. Змяшчальнасць транспартнага сродку – 25 сядзячых месцаў.

Аўтобус выконвае маршруты ў напрамку Мінска. Неабходнасць набыцця такога аўтобуса была абумоўленая, па словах Вячаслава Карповіча, запатрабаванасцю перавозак пасажыраў у сталіцу. Толькі для маршрутаў “Клецк – Мінск” штодня патрэбна тры-чатыры аўтобусы. Таксама новы транспартны сродак шырока запатрабаваны для заказных паездак, напрыклад для арганізацый рознага роду экскурсій. Невялікая змяшчальнасць дазваляе ўдала падабраць групу, напрыклад, з аднаго вучэбнага класа. У плане арганізацыі экскурсій ДУП “Аўтапарк №8” актыўна супрацоўнічае з КУП “Нясвіж – Турыст”, ПУП “Нясвіж – Тур”, з турыстычнай арганізацыяй г. Клецка.

Усяго на балансе аўтарпарка зараз 45 аўтобусаў, папаўненне практычна пакрывае неабходнае штогадовае дзесяціпрацэнтнае абнаўленне.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 6169
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика