Поиск:
» » Каралева мяцёлак

Каралева мяцёлак

Категория: Новости16-07-2011, 20:28

Каралева мяцёлак“Не трэба цурацца “непрывабных” прафесій, бо кожны работнік – важны. Я дворнік – і я люблю свой занятак”, - расказвае Тоня Калкоўская, якая нядаўна стала лепшым дворнікам ЖКГ.
Такі конкурс, як расказала намеснік дырэктара РУП “Нясвіжская ЖКГ” Зоя Кулік, быў накіраваны на прапаганду ў вачах іншых гараджан працы прыбіральшчыкаў тэрыторый вуліц, якія сочаць за чысцінёй нашага горада, садзяць кветкі. Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы. Па-першае, дворнікам патрэбна было адказаць тэарэтычныя пытанні: як захоўваць інвентар, як правільна прыбіраць тратуар, як існуюць правілы тэхнікі бяспекі і інш.

Далей удзельнікі конкурсу падзялілі паміж сабой вул. Гейсіка, дзе яны на хуткасць і якасць прыбіралі тратуары, праезжую частку і клумбы. І хаця практычная частка праходзіла пад моцным дажджом, гэта не перашкодзіла дворнікам справіцца з заданнем. Трэці этап быў напалову жартаўлівым: патрэбна было сплесці на хуткасць венік з галінак.

Перамогу у конкурсе, званне “Лепшы па прафесіі” і заслужаны прыз атрымала Тоня Калкоўская. Дворнік Надзея Разумка была другой, а Ніна Дзетская – трэцяй. Таксама ў межах конкурсу прайшла выстава “Асеннія фантазіі”, дзе аддзелы ЖКГ прадставілі свае сценгазеты, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з асенніх дароў прыроды. Трэба сказаць, што супрацоўнікі камунальнай гаспадаркі праявілі сапраўдны творчы імпэт. Пацешыла вока газета “Сон сантэхніка”, пад якой на утульным крэсле “драмаў” лялечны работнік ЖКГ і “марыў” пра высокую пасаду. Работнікі водазабора зрабілі з розных круп карту Беларусі, а супрацоўнікі ЖЭУ адюлюстравалі абрысы нашай краіны ў кветках.

Што тычыцца пераможцы конкурсу, то Тоня Калкоўская нарадзілася ў Пухавіцкім раёне, а потым, калі там распаўся калгас, перахала ў в.Лявонавічы Нясвіжскага раёна. Тут жанчына працавала загадчыцай фермы, памочнікам загадчыка фермы, ветурачом і асеменатарам. Лічыць, што прафесійную закалку, любоў да парадку і чысціні ў многім вызначыў патрабавальны былы старшыня селгаспрадпрыемства, а цяперашні старшыня райвыканкама Ігар Макар. Некалькі гадоў таму справы сардэчныя прывялі Тоню ў Нясвіж. Ужо пенсіянеркай уладкавалася працаваць дворнікам у ЖКГ, дзе прапрацавала ўжо шэсць гадоў. Нягледзячы на не зусім высокі заробак дворніка, жанчына сама купіла аднапакаёвую кватэру ў крэдыт, які добрасумленна выплочвае. “Я не саромеюся ніякай работы, стараюся падпрацоўваць усюды, дзе толькі можна”, - расказвае Тоня Калкоўская. Жанчына лічыць, што такая працавітасць і акуратнасць перадаліся і яе дзяцям – Марыне, Вользе і Андрэю і трынаццаці унукам, некаторыя з якіх ужо дарослыя.

“Бывае і дождж ідзе, і снежныя заносы ноччу даводзіцца расчышчаць, але я люблю сваю справу. І заўважаю, што нашы гараджане добра ставяцца да працы дворнікаў, стараюцца падтрымліваць чысціню. Праўда, ёсць і такія, хто, праязджаючы на машыне, выкідвае смецце з форткі, або агрызаецца, як некаторыя маладыя, на заўвагу дворніка”, - расказвае Тоня Калкоўская, якая, дарэчы, з’яўляецца брыгадзірам брыгады дворнікаў.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 7007
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика