Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Жыццё, падобнае на фільм

Жыццё, падобнае на фільм

Категория: Новости16-07-2011, 20:22

Жыццё, падобнае на фільмЯшчэ адна сям’я з Нясвіжа хутка атрымае статус шматдзетнай. У Наталлі і Аляксандра Залівака напачатку лістапада нарадзілася чацвёртае дзіця – сын Іван.


Гісторыя гэтая сям’і падобная на фільм. Маладыя людзі пазнаёміліся тры гады таму ў агульнага сябра, і адразу спадабаліся адзін аднаму. На той час яны абодва былі разведзеныя, у Наталлі была дачка Паліна, у Аляксандра – сын Андрэйка і дачка Наташа. Кожны з маладых бацькоў шукаў другую “палову”, якая б стала сапраўдным сябрам і для дзяцей. Пачалі сустракацца, а праз палову года сталі жыць аднім домам, а напачатку 2009 года пажаніліся. Іх дзеці адразу прывыклі адзін да аднаго і пасябравалі. На другі дзень сумеснага жыцця Андрэй і Наташа сталі называць Наталлю мамай, а Паліна – татам Аляксандра.


Выхаваць чацвёра дзяцей – задача нялёгкая. Па-першае, у матэрыяльным плане. Галоўным здабытчыкам у сям’і з’яўляецца муж, які працуе аўтаслесарам. За ўтульнасць у доме, за развіццё дзяцей адказвае Наталля. Разам з мамай яны вучаць ўрокі, вырашаюць надзённыя пытанні. У сваю чаргу дзеці актыўна её дапамагаюць: умеюць і падлогі падмесці, і посуд памыць. Любіць сям’я Залівака і камедыі разам паглядзець, і на прыродддзе адпачыць. Адна з любімых сямейных гульняў, расказвае сын Андрэй, – гэта “казыталкі”, а таксама разгадванне красвордаў, настольныя гульні. Таксама дзеці захопленыя мастацкай самадзейнасцю ў школе, старанна вучацца.
Усім маладым сем’ям Аляксандр і Наталля Залівака раяць быць церпялівымі адзін да аднаго, не баяцца нараджаць і выхоўваць дзяцей, і зразумела, кахаць адзін аднаго.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Теги: семья
Просмотров: 5366
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика