Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » » Загадкавая бочка

Загадкавая бочка

Категория: История » Легенды9-07-2009, 11:31

Загадкавая бочкаНаведвальнікам падзямелля ў касцёле абавязкова паказваюць незвычайную бочачку з дрэва, якая размяшчаецца ў металічнай пасудзіне, падобнай на звычайную выварку. У ёй, бочачцы, зберагаюцца астанкі чалавека.

 

Пра гэтую незвычайную дамавіну існуюць шматлікія паданні. Героем аднаго з іх быў князь, які вельмі любіў паляваць, але к старасці страціў магчымасць хадзіць. Яго вазілі ў калясцы. У такім становішчы ён нават спрабаваў выязджаць на паляванне. Шматлікія служкі гналі да князя загадзя падрыхтаванага мядзведзя. Звычайна звер быў стары і ціхі і лёгка даваў сябе забіць нядужаму паляўнічаму, які лічыўся вельмі трапным. Але аднойчы князь толькі параніў звера, які блізка знаходзіўся ля няўдалага стралка. Імгненна ціхі мядзведзь ператварыўся ў раз'юшаную, страшэнную сваёй дзікай сілай істоту. Ён наваліўся на бездапаможнага чалавека і пакуль апамяталіся слугі, загрыз яго. Тое, што засталося ад князя, гаворыць паданне, і было пакладзена ў маленькую бочачку.


Крыніца: К.Я. Шышыгіна-Патоцкая, "Нясвіж і Радзівілы", Мінск: Беларусь, 2007. - 240 с.: іл.

Теги: легенды
Просмотров: 5105
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика