Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » » Авэ Марыя

Авэ Марыя

Категория: История » Легенды9-05-2009, 11:23

Авэ МарыяНясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. Не адна дзяўчына чула ад яго словы "вялікага кахання". Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожую простую дзяўчыну, якая да таго ж вельмі хораша спявала. Бацька яе быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню, што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ёй. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю.
 
Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца па-святочнаму і прыбыць у касцёл на нейкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ён выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі.

 

Даведаўшыся пра такое каварства, падманутая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў усе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні.

Трагічны лёс маладой манашкі і надзіва вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што менавіта для яе быў напісаны музычны твор "Авэ Марыя". Але, безумоўна, толькі не Шубертам, як мяркуюць некаторыя, а якім-небудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты.

 

Крыніца: К.Я. Шышыгіна-Патоцкая, "Нясвіж і Радзівілы", Мінск: Беларусь, 2007. - 240 с.: іл.

Просмотров: 7856
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика