Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Прыгажосць пачынаецца з усмешкі

Прыгажосць пачынаецца з усмешкі

Категория: Новости16-07-2011, 17:29

Прыгажосць пачынаецца з усмешкіНясвіжская раённая арганізацыя Чырвонага крыжа падвяла вынікі акцыі “Добра быць прыгожым!”, падчас якой было раздадзена больш за 1000 зубных шчотак швейцарскай фірмы “Trisa”.

Паводле інфармацыі старшыні раённай арганізацыі “Чырвонага Крыжа” Мікалая Стрэльскага, дадзеная акцыя была сумеснай ідэяй швейцарскай фірмы, якая займаецца вытворчасцю шчотак, і абласной арганізацыяй Чырвонага крыжа, ад якой гуманітарныя пасылкі прыйшлі ў Нясвіж. Першыя крокі былі зробленыя яшчэ ў кастрычніку: Мікалай Стрэльскі разам з урачом-стаматолагам Анастасіяй Карпук наведалі Гарадзейскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, а таксама сацыяльны прытулак пры ёй. Яны правялі з дзецьмі гутарка аб гігіене поласці рота і раздадзелі зубныя шчоткі. Яшчэ адна гутарка – з дзяўчатамі-падлеткамі – прайшла асобна, пасля яе дзяўчаты атрымалі сродкі асабістай гігіены. Таксама ў школу-інтэрнат былі перададзеныя 80 кг адзення. Дабрачынныя акцыі прайшлі і ў радзільным аддзяленні УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”, дзе для жанчын-маці былі падораныя наборы для немаўлят, што вельмі парадавала многіх.

Валанцёры Чырвонага крыжа завіталі і ў дзіцячыя садкі №4 і №5 Нясвіжа. “Дзеці аказаліся вельмі цікаўнымі, задавалі шмат пытанняў, нават такое: колькі можна з’есці цукерак, каб не нашкодзіць зубам. На ўсе пытанні яны атрымалі адказы”, - расказаў Мікалай Стрэльскі. Падобныя гутаркі з раздачай зубных шчотак прайшлі і ў СШ №1. А ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа да старшыні арганізацыі Чырвонага крыжа і далучыліся ўрач-псіхатэрапеўт Тэрэза Аўсяннік і стаматолаг Валянціна Галушка. Гутарка з навучэнцамі тычылася больш сур’ёзных тэмаў – гэта і жыццё асобна ад бацькоў з яго першымі спакусамі і расчараваннямі, і ўзаемаадносіны ў новым вучэбным калектыве.

У снежні раённая арганізацыя плануе раздаць яшчэ 200 зубных шчотак малазабяспечаным сем’ям. Ім жа плануецца перадаць і зімовае адзенне для дзяцей. Таксама ў актыве аранізацыі – інфармацыйная дапамога і правядзенне акцыі па прафілактыцы СНІДу.

Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"

Просмотров: 7457
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика