Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Містэр “Нясвіж”: “Сваю перамогу я прадбачыў”

Містэр “Нясвіж”: “Сваю перамогу я прадбачыў”

Категория: Новости16-07-2011, 17:27

Містэр “Нясвіж”: “Сваю перамогу я прадбачыў”На мінулым тыдні, 26 лістапада, упершыню ў Нясвіжы прайшошоў конкурс “Містэр Нясвіж”, удзел у якім прынялі пяць юнакоў – вучні СШ №1 Андрэй Мышалаў і Уладзіслаў Рэмез, гімназіст Алег Карабко, вучань СШ №3 Дзмітрый Дэмух і навучэнец Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Ілля Горынаў. 

Хлопцы пазмагаліся ў пяці конкурсах – дэфіле ў класічных касцюмах, візітка, падчас якой былі прадэманстраваныя ўсе цуды мультымедыйнагша мастацтва і пародыі. Знаходлівасць і творчасць канкурсанты праявілі і на наступных этапах: ім патрэбна было прыдумаць выйсце з прапанаванай складанай сітуацыі, а таксама прызнацца ў каханні дзяўчыне, у ролі якой выступіла шасцігадовая “Віцэ-Міс Несвіжаначка 2009” Улада Рыдак. Аднак самым уражвальным быў конкурс пародый, дзе нясвіжскія падлеткі на сцэне пераўвасобіліся ў “зорак эстрады”.

Кожны з удзельнікаў прэтэндаваў на перамогу, на усіх этапах хлопцы ішлі проста нос да носа, аднак рашэннем журы пераможцам быў абраны адзінаццацікласнік СШ№1 Андрэй Мышалаў, з якім не прамінула сустрэцца карэспандэнт “НЧ”.

- Андрэй, ці была нечаканай для цябе перамога?
Я вельмі рыхтаваўся да гэтага конкурсу і, здаецца, зрабіў усё магчымае, каб выйграць яго. У гэтым мне вельмі дапамагла мой класны кіраўнік Вольга Варэнік, а таксама аднакласніцы. Рэпетыцыі былі пасля заняткаў у школе, мы падрыхтаваліся ледзь не “экстэрнам” – за два дні. Усё-такі вучэбныя справы і праца ды-джеем ў школе і РЦК і А не павінны былі застацца ў баку. Перад конкурсам я амаль што не спаў, вучыў словы. У ноч перад выступленнем мне прысніўся сон, што я перамог. Як вялікі містык, я прыняў гэта да веры, і гэта збылося! Трэба сказаць, што падчас конкурсу я ні колечкі не хваляваўся, хаця было і так, што хтосьці з журы ставіў “тройкі” і сам я думаў, што буду другім. Калі мяне аб’явілі пераможцам, нехта з залы нават нават падышоў за аўтографам.

- Ці можна паўнавартасна ацаніць хлапечыя якасці ў такім конкурсе?
- Думаю, што для мужчыны галоўнае сціпласць. У конкурсе кожны па-свойму раскрыў свае здольнасці. Я думаю, што журы правільна ацаніла моцныя і слабыя бакі кожнага ўдзельніка.

- Якімі яшчэ якасцям павінен валодаць сапраўдны містэр?
- Ён павінен быць першым ва ўсім. Гэта сапраўды па-мужчынску.

- А наколькі часта табе даводзіцца праяўляць лідэрскія якасці?
- Я першы сакратар школьнай арганізацыі БРСМ, і быў абраны на гэтую пасаду на вучнёўскім сходзе. Часта арганізоўваю ў школе розныя мерапрыемствы і ўдзельнічаю ў іх. З нядаўняга – набіраў каманду для спартыўных спаборніцтваў, прымеркаваных да дня прафілактыкі СНІДу.

- Якія чыста мужчынскія заняткі цябе прывабліваюць?
- Вельмі люблю майстраваць. Добра разбіраюся ў тэхніцы і гэта мне дапамагае ў працы ды-джэя. Хаця і звычайныя хатнія справы раблю, прыбіраюся ў кватэры, і ад летніх сельскагаспадарчых работ ніколі не адмаўляўся.

- Тваё прызнанне ў каханні было адным з яркіх: са сцэны гучалі ўласныя вершы пад фартэпіяна, былі запаленыя свечкі… А ці даводзілася ўжо адчуць высокія пачуці ў жыцці?
- Глыбокія пачуцці мне не чужыя, хаця ў гэтым плане ў мяне быў і сумны вопыт. Увогуле, лічу, што каханне – гэта найвялікшая таямніца, і сімпатычная знешнасць тут не самае галоўнае. Нават прыгожы хлопец можа пацярпець расчараванне. Да кахання трэба адносіцца вельмі сур’ёзна, ды і не кожнай дзяўчыне можна адкрыць сваё сэрца. У прынцыпе, у апошні час у мяне на гэта нават няма часу – трэба рыхтавацца да выпускных экзаменаў і паступлення.

- Як часта даводзіцца карыстацца абаяннем?
- Бывае, і я стаўлюся да гэтага станоўча. У асноўным абаяннем даводзіцца карыстацца ў школе, калі трэба “папрасіць” больш высокую ацэнку. Я ўвогуле надаю знешнасці вялікую ўвагу. З пастаянных касметычных прынад – гель-воск для прычосак. і танальны крэм.

Чым жа запомніўся конкурс “Містэр Нясвіж” іншым яго удзельнікам?
Ілля Горынаў:
- Была магчымасць напоўную раскрыць свае артыстычныя здольнасці. На тры хвіліны ператварыцца ў Аляксандра Рыбака – гэта здорава! Зала мне так апладыравала! Праўда, пры падрыхтоўцы творчых нумароў, аказалася, што ўсё не проста – не хапала рэквізіту, нават чорную безрукаўку давялося доўга шукаць, ды і скрыпку ў руках правільна трэба было вучыцца. Дарэчы, “рыбакоўская” ўсмешка, абаянне і ўпэўненасць важныя не толькі для артыста, але і для любога чалавека.
Дзмітрый Дэмух:
- На творчым этапе я прадстаў у вобразе трох прыгожых жанчын: Лаліты, Насці Прыходзька і Ксюшы Сітнік. Палічыў, што гэта будзе выйгрышным, тым больш што гэтыя спявачкі парадыруюцца вельмі мала. Зала і журы былі проста ўражанымі ад “Прыходзькі”, якая ў сваіх белых адзеннях выходзіла з лазні. За гэты смелы нумар я атрымаў усе “пяцёркі”!
Алег Карабко:
- Кожны этап конкурсу раскрываў пэўную мужчынскую якасць: кемлівасць, элегантнасць, артыстычнасць, веданне этыкету – усё гэта плюс прыродныя дадзеныя і ёсць сапраўды містэр. На адным з этапаў патрэбна было прыдумаць выйсце з камічнай сітуацыі, калі табе трэба цалавацца з дзяўчынай, а перад гэтым давялося з’есці галоўку антыгрыпознага часныку. У жыцці ў мяне было нешта падобнае: я прыйшоў на спатканне і заўважыў, што апрануў шкарпэткі рознага колеру. Я проста сур’ёзна расказаў пра гэта дзяўчыне.
Уладзіслаў Рэмез:
- Мне далі званне “Містэр Рамантычнасць” і гэта адпавядае майму “я”, нават на творчым этапе я прадстаў у вобразе самага рамантычнага спевака – Юрыя Шатунова. Да таго ж наш узрост (16 – 17 гадоў) – гэта узрост першых моцных пачуццяў, якія ўжо давялося выпрабаваць і мне. Самым лепшым прыкладам для сябе лічу твор “Рамэо і Джульета”, дзе апісанае сапраўднае каханне! Гэты конкурс – добры шанц праявіць сябе і пашырыць кола знаёмых.

Падрыхтавала: Кацярына ШЧАСНАЯ

Теги: мистер
Просмотров: 6294
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика