Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Мы - Беларусы!

Мы - Беларусы!

Категория: Новости16-07-2011, 16:08

Мы - Беларусы!Паводле апытання “нацыянальная ідэнтычнасць у сучасным беларускім грамадстве”, праведзеным інстытутам BISS і лабараторыяй “НовАК” у супрацоўніцтве з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, выявілася 15 чаканых і нечаканых фактаў пра беларусаў!
1. У значнай ступені ці цалкам 70% апытаных адчуваюць сябе беларусамі.

2. Толькі 9,7% лічаць, што яны цалкам тыповыя беларусы. Большасць, нягледзячы на тое што таксама аднасяць сябе да беларусаў, заяўляюць пра роднасць з суайчыннікамі, шануюць уласную індывідуальнасць.

3. 51% рэспандэнтаў лічыць, што беларусы - асобны народ са сваёй культурай і гісторыяй. Часткай трыадзінай славянскай нацыі сябе ўспрымае 41% беларусаў.

4. 44% апытаных кажуць, што толькі чалавек, выхаваны на беларускай культуры, можа называць сябе беларусам. Для 33% важна любіць Беларусь, для 30% - быць патрыётам краіны.

5. Беларуская мова апярэдзіла ў спісе сімвалаў нават дзяржаўныя герб і сцяг (па 20%), бусла (9%) і зубра (14%). Толькі 10% заявілі што беларуская мова - абсалютна непатрэбная.мова. Больш за 46% выказаліся, што беларуская мова – галоўная каштоўнасць краіны. 35% сказалі, што гэта нацыянальны сімвал беларусаў.

6. Толькі 16% рэспандэнтаў падзяляюць стандартны савецкі стэрэатып, што беларуская мова - гэта мова вёскі.

7. Размаўляеш па-беларуску? Рэспект і паважуха! 49% рэспандэнтаў, адказваючы на пытанне пра тое, што яны думаюць пра людзей, якія размаўляюць выключна па-беларуску, заяўляюць, што гэта сапраўдныя патрыёты. Толькі ад 3 да 6% лічаць, што гэта “апазіцыя”, “странныя людзі”, “вёска”, або “тыя, хто хоча выпендрыцца”.

8. Самая беларуская - Магілёўская вобласць! Менавіта там большая частка насельніцтва жадае карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці і заяўляе пра сваё добрае валоданне мовай.

9. 70% беларусаў жадалі б пашырыць свае веды па беларускай гісторыі, культуры, традыцыях , народных абрадах.

10. Менавіта Вялікае княства Літоўскае вызнаюць за гістарычную прарадзіму 38% беларусаў. 17% называюць Полацкае і Тураўскае княствы, і толькі 12% - БССР. Менавіта герояў і дзеячоў ВКЛ часцей узгадваюць як гістарычных персанажаў, пра якіх рэспандэнты хочуць больш пачуць і даведацца.

10. Дзяржаву і рэкламу - на мову! Каля паловы беларусаў выступае за пераважную прысутнасць беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве. Каля 30% грамадзян выказваюць пажаданне большай прысутнасці беларускай мовы ў медыях, жадае глядзець фільмы па-беларуску, беларускамоўную рэкламу.

12. Імя Беларусі - Францыск Скарына! Яго ў якасці найбольш папулярнага нацыянальнага героя прызналі 25% рэспандэнтаў. На другім месцы ідзе Пятро Машэраў, на трэцім - Кастусь Каліноўскі.

13. Твор “Людзі на балоце” Івана Мележа прызнаны найбольш значным творам беларускай літаратуры. У спісе самых папулярных беларускіх пісьменнікаў лідзіруюць Якуб Колас, Янка Купала і Васіль Быкаў.

14. “Песняры” застаюцца найбольш прызнаным нацыянальным брэндам. Каля 40% беларусаў прызналі легендарную групу любімымі нацыянальнымі выканаўцамі.

15. Годнасць, гонар, любоў, адданасць адказнасць – гэтыя асацыяцыі выклікае ў беларусаў свая нацыянальнасць. Сорам і абыякавасць - толькі ў 4-5 адсоткаў.

Просмотров: 7754
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика