Поиск:
» » Са святам Божага Нараджэння!

Са святам Божага Нараджэння!

Категория: Новости16-07-2011, 15:21

Са святам Божага Нараджэння!Паважаныя несвіжане і жыхары раёна! Набліжаецца свята Божага Нараджэння! 

Усе мы прыбіраем дамы, упрыгожваем ёлкі, адным словам, рыхтуемся да свята Божага Нараджэння. На жаль, гэтае свята для многіх стала для многіх толькі традыцыяй, а не поклічам веры. Для некаторых сталі найважнейшым знешнія фактары, а не ўнутранае перажыванне ад сусрэчы з Навароджаным Хрыстом. Яго часам выкідаюць з нашага жыцця. Жывём – як бы Бога не было. Але Ён побач з намі кожную хвіліну! Езус стукае да дзвярэй нашага сэрца, нашай сям’і, нашага грамадства і хоча жыць з намі: “Вось, стаю каля дзвярэй і стукаюся, калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён со Мною” (Ап 3,20). У гэтае светлае свята Хрыстовага нараджэння жадаю, каб у нашае жыццё мы пусцілі Езуса, адчынілі праз веру нашыя сэрцы і сагрэлі Яго цяплом любові. На жаль, калі Хрыстос нарадзіўся, Яму не было месца ў доме, а толькі ў хлевушку з жывёлай. Шкада, калі Яму не знойдзецца месца ў нашых дамах у наш час. Там, дзе ёсць Бог – там любоў , праўда, справядлівасць і сапраўдная радасць. Радасных Вам святаў Божага Нараджэння і Божага благаслаўлення ад Нованароджанага Хрыста ў Вашыя сем’і на Новы 2010 год!

Ксёндз Пётр Шарко,
дзекан Нясіжскага дзеканату і пробашч рымска-Каталіцкай парафіі “Божага цела” ў Нясвіжы.

Просмотров: 4172
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика