Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

Категория: Новости27-11-2013, 15:43

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац12 снежня ў музеі-запаведніку «Нясвіж» адкрываецца выстава унікальнага музейнага здабытку- Радзівілаўскага спальнага гарнітура. Камплект мэблі ў стылі Людовіка XVI быў выраблены для князя Канстанціна Радзівіла ў XIX стагоддзі. Пасля першай дэманстрацыі грамадскасці ў Выставачнай зале, 15 прадметаў княскай мэблі размесцяцца ў інтэр’ерах Нясвіжскага Палаца.Афіцыйнае адкрыццё выставы – 12 снежня а 16-ай гадзіне, палацавы ансамбль, Нясвіж.

 

Больш чым як на працягу месяца наведвальнікі музея атрымаюць магчымасць дэталёва пазнаёміцца з кожным з 15 прадметаў арыгінальнага гарнітура. З 2007 года ў музеі праводзілася аб’ёмная праца па пошуку і набыццю экспанатаў для ўзнаўлення апартаментаў княгіні ў Палацавым ансамблі. У выніку, на Нью-Йоркскім аукцыёне «Sotheby’s», быў знойдзены гэты спальны гарнітур. Непаўторны ў сваёй аўтэнтычнасці, багаты камплект мэблі з годнасцю папоўніць калекцыю музея.

Дадзены спальны гарнітур складаецца з 15 прадметаў мэблі. Доўгі час каплект знаходзіўся на Вілле дэ Дзюн у Каннах, якая належыла князю Канстанціну Радзівілу. Мэбля, выкананая ў стылі «праванс» у апошняй чвэрці XIX стагоддзя, дэкарыравана адмысловымі разьбой і роспісам. Асобныя рэчы вянчае фамільны герб Радзівілаў. Вялікія памеры гарнітура тлумачацца тым, што ён быў разлічаны на выкарыстанне ў двух пакоях. Хутчэй за ўсё, мэблю можна падзяліць на два экспазіцыйных комплекса – гэта спальня і малая сталовая зала. Князь Канстанцін Радзівіл - прадстаўнік галіны рода на Шыдлоўцы і Паланэчцы, з’яўляецца нашчадкам першага Нясвіжскага ардыната Мікалая Крыштофа Радзівіла «Cіроткі» ў сёмым калене. Ажаніўся з Луізай Бланк, дачкой Франсуа Бланка – заснавальніка казіно ў Манака і, пазней, знакамітага Монтэ-Карла.

Як сведчаць сучасікі, не гледзячы на сваю папулярнасць сярод парыжскага грамадства, Канстанцін Радзівіл не губляў сувязяў з Радзімай. Так, у 1914 годзе князь сустракаўся ў Парыжы з Антоніем Альбрэхтам Радзівілам і яго жонкаў Марыяй дэ Кастэлян. У гэтым жа годзе ён наведваў родных у Нясвіжы і Паланечцы.

 

Тэрмін экспаніравання – з 12 снежня 2013 па люты 2014 (канчатковая дата ўдаклядняецца) Месца – Выставачная зала Палацавага ансамбля ў г.Нясвіжы Уваход вольны. Кантактная асоба: Анастасия Паддубская спец. па сувязях з грамадскасцю ДУ «НГКМЗ «Нясвиж» (+375 25 992 33 46).

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

Радзівілаўская мэбля вяртаецца ў Палац

 

Просмотров: 7760
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика