Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » “Фэст экскурсаводаў-2013”

“Фэст экскурсаводаў-2013”

Категория: Новости15-04-2013, 17:54

“Фэст экскурсаводаў-2013”"Фэст Экскурсаводаў" - гэта акцыя, якая паўстала ў 2008 г. дзякуючы намаганням некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін.  Галоўная ідэя мерапрыемства - прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень. Абыякавасць да гэтых, часта звыклых, непрыкметных і візуальна няяркіх, аб'ектаў мінулага вядзе да іх запусцення і знікнення. Бо калі мясцовы жыхар не цікавіцца сваёй спадчынай, то чаму яна павінна быць цікавая каму-небудзь яшчэ.  Вось такія меркаванні падштурхнулі арганізатараў да выбару фармата "Фэста" - правядзення шматлікіх бясплатных экскурсій у розных рэгіёнах Беларусі, і што важна, для саміх жыхароў гэтых рэгіёнаў. З цягам часу да “Фэста” далучаюцца новыя людзі - гісторыкі, экскурсаводы, краязнаўцы, ініцыятыўныя актывісты ў рэгіёнах. Колькасць экскурсій расце з кожным годам. "Фэст экскурсаводаў" праводзіцца пры падтрымцы Дэпартамента па турызму Міністэрства спорта і турызма.

 

Нясвіж упершыню прыняў удзел у “Фэсце экскурсаводаў” у мінулым, 2012, годзе. Зараз жа несвіжане і аматары даўніны з іншых мясцін маюць магчымасць паўдзельнічаць у новых арыгінальных экскурсіях. Удзел ва ўсіх экскурсіях цалкам бясплатны! Пачатак – а 13.00 перад уваходам у Ратушу.

20 красавіка, субота - “Патаемны Нясвіж: чаго не паказваюць турыстам”.

Стандартны турыстычны набор госця Нясвіжа – касцёл, палац, парк. Часам яшчэ – ратуша да Слуцкая брама. Але на старадаўніх вулачках горада практычна кожны камень мае, аб чым распавесці. Гiсторык-краязнавец Вiталь Быль разам з турыстами распытае іх пра князёў і авантурыстаў, уланаў і паўстанцаў, палацы і крамы, прароцтвы і показкі…

21 красавіка, нядзеля - “Лэхаім, Нісовіч! Вандроўка па габрэйскаму Нясвіжу”.

Больш за тры стагоддзі яны жылі ў Нясвіжы, насілі ярмолкі і лапсердакі, у суботу спяшаліся да сінагог, чыталі Тору, умела майстравалі, спрытна гандлявалі – і раптам зніклі, не пакінуўшы і следу. Але чым натхняўся “габрэйскі Дзюма?” Як несвіжанін ледзь не стаў цесцем рускага імператара? Хто першы ў Нясвіжы гуляў у футбол? Запрашаем у свет габрэйскага Нясвіжа-Нісовіча!

Просмотров: 6125
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика