Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Галоўны рэстаўратар аб’екта сцвярджае, што рашэнне аб змене знешняга выгляду вежы яшчэ не прынятае

Галоўны рэстаўратар аб’екта сцвярджае, што рашэнне аб змене знешняга выгляду вежы яшчэ не прынятае

Категория: Новости16-07-2011, 11:16

Галоўны рэстаўратар аб’екта сцвярджае, што рашэнне аб змене знешняга выгляду вежы яшчэ не прынятаеВежу ў Нясвіжскім замку збіраюцца рэстаўраваць другі раз, але ў адміністрацыі музея-запаведніка “Нясвіж” амаль нічога пра гэта не ведаюць, а галоўны рэстаўратар аб’екта сцвярджае, што рашэнне аб змене знешняга выгляду вежы яшчэ не прынятае

Некалькі дзён таму афіцыйныя СМІ паведамілі, што Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры праняла рашэнне аб рэканструкцыі адной з вежаў Нясвіжскага замка. Нібыта рашэнне гэтае было прынята пасля таго, як князёўна Эльжбета Радзівіл, якая летась наведала Нясвіж, заўважыла, што яе выгляд не адпавядае таму, які быў раней.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі будзе каштаваць праект змены аблічча вежы.

Як паведаміў загадчык сектара “Палацавы ансамбль” нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Аляксей Буднік, праца павінна пачацца цягам бліжэйшага месяца. Але ўдакладніць, у колькі гэта абыйдзецца бюджэту, не здолеў.

У сваю чаргу намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай працы і будаўніцтве Валерый Шумін здзівіў заявай, што нічога пра перабудову вежы не ведае.

Валерый Шумін: “Я пра гэта даведаўся з прэсы. Я — як намеснік дырэктара! І з нейкім рашэннем пра тое, што вежу збіраюцца перабудоўваць, таксама не знаёмы. Таму я вам нічога не магу патлумачыць”.

Паводле яго словаў, адміністрацыю музея-запаведніка пазбавілі ўсіх паўнамоцтваў, звязаных з будоўляй, перабудовай, рэстаўрацыяй на тэрыторыі “Нясвіжскага замка”.

Валерый Шумін: “Мы перадалі гэтыя функцыі, і зараз іх выконвае Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў Мінкультуры, якія будуюцца. Яны функцыі заказчыка выконваюць: фінансуюць, кантралююць будоўлю. Яны зараз працуюць з падрадчыкам і прымаюць рашэнні”.

Праўда, кажа, прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі спрабуюць сачыць за тым, што ў планах сталічных будаўнікоў. Ходзяць на пасяджэнні іх “штаба”. Але і там нічога пра вежу не казалі.

Валерый Шумін: “Праходзяць штабы штотыднёва на будаўніцтве. Але гэтае пытанне на штабе не абмяркоўвалася, і ніякага рашэння не прымалася. А гэта ж сур’ёзнае рашэнне! Калі б нешта наспявала, то яно б было абмеркавана і зацверджана на штабе”.

Еўрарадыё дазванілася да навуковага кіраўніка рэстаўрацыі музея-запаведніка “Нясвіж”, упаўнаважанага прадстаўніка Міністэрства культуры Сяргея Друшчыца. Дарэчы, менавіта ён быў навуковым кіраўніком праекта рэстаўрацыі і ў той час, калі ўзгаданая вежа ўзводзілася.

Згодна са словамі Друшчыца, ніякага рашэння датычна вежы навукова-метадычная рада не прымала. Хоць пытанне гэтае на яе пасяджэнні і ўздымалася.

Сяргей Друшчыц: “На радзе разглядалася пытанне. Але рашэння рады яшчэ няма. Рашэння па прынцыповым пытанні яшчэ няма. Яшчэ пратакола рады нават няма! Проста разгледжана такая канцэптуальная праблема”.

У той жа час упаўнаважаны Мінкультам рэстаўратар прызнаўся, што пагадзіўся з заўвагамі Эльжбеты Радзівіл наконт выгляду вежы. Зараз Сяргей Друшчыц распрацаваў праект рэстаўрацыі, які павінен прывесці выгляд купала вежы да гістарычнай адпаведнасці.

Сяргей Друшчыц: “Размова ідзе, скажам так, пра змены знешняй абалонкі. З выкарыстаннем таго, што было зроблена раней. Таму што ўсе асноўныя нясучыя канструкцыі, якія там ёсць, яны прымальныя”.

Што ж тычыцца таго, чаму адразу вежу пабудавалі з гістарычнымі недакладнасцямі, то, на думку рэстаўратара, вінаватая ў гэтым адміністрацыя музея.

Сяргей Друшчыц: “Калі мы кажам пра наш прамежак праблемы, то заказчык быў музей. Яны зацвярджалі дакументацыю. Не проста назіралі — яны зацвярджалі дакументацыю”.

Што ж тычыцца кошту рэстаўрацыйнай працы на вежы, то, паводле словаў прадстаўніка Мінкульта, ён на гэтае пытанне адказаць не здольны. Маўляў, распрацаваў праект рэстаўрацыі, а рабіць яго каштарыс будуць іншыя людзі. Але згодна са звесткамі Еўрарадыё, гэтая няўважлівасць на пачатку працы абыдзецца дзяржаве ў 100 тысяч долараў.

Просмотров: 6763
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика