Поиск:
Популярные новости
Активные темы форума
Погода в Несвиже
» » Эксперты задаволены

Эксперты задаволены

Категория: Новости16-07-2011, 09:25

Эксперты задаволены20-21 лютага Нясвіж наведалі эксперты ІКАМОС Міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА, прафесары Міхаэль Петцэт (Германія) і Любава Морава (Расія) з мэтаю пазнаёміцца і прааналізаваць работу, якая праводзіцца па рэстаўрацыі палаца Радзівілаў. Разам з дырэктарам Нацыянальнага гісторыкакультунага музея-запаведніка "Нясвіж" В.А.Сталярчуком, навуковым кіраўніком аб'екта С.А.Друшчыцам, галоўным інжынерам інстытута "Мінскграмадзянпраект" П.П.Саўчуком, начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі І.М.Чарняўскім, паслом па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў, старшынёй нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р.Счасным, супрацоўнікамі "Белрэстаўрацыі" і кіраўніцтвам раёна на чале з в.а.старшыні райвыканкама М.В.Афанасікам наведал і замак і дэталёва абследавалі яго.

Звярнулі ўвагу нетолькі на знешні выгляд палаца, але і на будаўнічыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры рэстаўрацыі. Асабліва спадабалася экспертам работа, якая праводзіцца па аднаў- ленні жывапісу.
Госці таксама завіталі ў Ратушу, Фарны касцёл Божага Цела. Сёлета на рэстаўрацыю касцёла будзе выдаткавана па аднаму мільярду рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, таму эксперты звярнулі ўвагу на аб'ёмы работ, якія неабходна будзе выканаць і іх асаблівую складанасць. Ужо зараз патрэбна рыхтаваць і прадставіць праекты па аднаўленні касцёла на ўзгадненне з ЮНЕCКА. Увогуле ніякіх нараканняў па правядзенні рэстаўрацыі палаца ў экспертаў не ўзнікла. Свой даклад аб праверцы яны ўжо прадставілі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Просмотров: 6140
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика