Поиск:
» » 22 красавіка ў Нясвіжы пройдзе экскурсія “Нетурыстычны Нясвіж вачыма нясвіжаніна”

22 красавіка ў Нясвіжы пройдзе экскурсія “Нетурыстычны Нясвіж вачыма нясвіжаніна”

Категория: Новости20-04-2012, 08:52

22 красавіка ў Нясвіжы пройдзе экскурсія “Нетурыстычны Нясвіж вачыма нясвіжаніна” 21-22 красавіка 2012 г. у Беларусі праводзіцца штогадовая валанцёрская акцыя "Фэст Экскурсаводаў".
Ужо ў чацвёрты раз Фэст прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які святкуецца па рашэнні ЮНЭСКА 18 красавіка.
Галоўная ідэя Фэста - прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а па просту – помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.
Падчас “Фэсту экскурсаводаў” напрацягу некалькіх дзён пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Полацка і іншых гарадоў і мястэчак!
 У межах акцыі 22 красавіка ў Нясвіжы пройдзе экскурсія “Нетурыстычны Нясвіж вачыма нясвіжаніна”. Збор жадаючых у 13.00 на цэнтральнай плошчы каля Ратушы. Тэлефон для даведак: +375298969785
“Фэст экскурсаводаў” – гэта ўнікальная магчымасць для кожнага атрымаць незвычайную інфармацыю з першых вуснаў пра звыклыя мясціны, бо экскурсаводамі падчас Фэсту выступаюць як адмыслоўцы ў гэтай прафесіі, так і вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы — тыя, хто сам займаецца вывучэннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з усімі цікаўнымі.
Арганізатарамі “Фэста” ў гэтым годзе выступаюць:
“Беларускі камітэт ІКАМОС”,
МГА “Гісторыка”,
ГА “Беларуская асацыацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”,
Краязнаўчы клуб “Камяніца” (МДПДіМ),
ГА “Беларускі Фонд Культуры”.

Дадатковая інфармацыя:
+375 29 5571124 (Цімох Акудовіч),
+375333413612 (Яўгенія Быц).

Сайт “Фэста экскурсаводаў” : http://fest.icomos.by/

Просмотров: 5645
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Комментарии:

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Авторизация
Аренда прицепа в Несвиже
Автор → rodden в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сбор батареек
Автор → BY353 в новости → Сохраняя традиции
Автор → BY353 в новости → Ко Дню молодёжи!
Автор → victoriya83 в новости → Любителям искусства
Мы Вконтакте
Статистика